Категории
Самые читаемые
RUSBOOK.SU » Разная литература » Прочее » Чаканьне, альбо Зацемкі 1995-га году - Барыс Пятровіч

Чаканьне, альбо Зацемкі 1995-га году - Барыс Пятровіч

Читать онлайн Чаканьне, альбо Зацемкі 1995-га году - Барыс Пятровіч

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Перейти на страницу:

9.

Да наступнай — апошняй — раніцы Стах праседзеў каля карціны. Нічога не маляваў, не дамалёўваў, не падмалёўваў. Застыў у думках. Вядома, калі б быўчас, ён многае зьмяніў бы ў ёй. Нават не зьмяніў бы, а перапісаў нанова. Каб узмацніць, каб удакладніць. Ён цяпер яскрава бачыўхібы карціны. Ён бачыўтолькі іх.

I ён ведаў, як іх пазбавіцца. I чым больш ён узіраўся ў гэтыя постаці і твары, у гэтыя дамы і дрэвы, тым больш яму не падабалася тое, што ён зрабіў. Першапачатковая назва карціны была «Зыход», але цяпер ён лічыў, што атрымаўся ў яго не зыход, а нешта іншае. Бо зыход — гэта заўсёды боль, гэта нервы, гэта разрыў па-жывому, гэта крык, гэта трывога, гэта немагчымасьць штосці зьмяніць, гэта безнадзейнасьць... Зыход рэдка пакідае спадзеў, дае супакой. Больш дакладна, ніколі не пакідае і не дае. Карціна ж, пры ўсёй сваёй змрочнасьці, дыхала такою надзеяй, выпраменьвала такую дабрыню і спакой, та­кую ўпэўненасьць, што будучыня ў нас ня проста ёсьць — яна сьветлая і шчасная, што назваць карціну трэба было неяк інакш. Скажам, так — без прэтэнзіяў на арыгінальнасць: «Супакой», ці лепш — «Чаканьне». У гэтым слове ёсьць і трывога, і надзея, і прадчуваньне... як і ў карціне. Ды, па-сутнасьці, і сапраўды: усё нашае жыцьцё — чаканьне. У кожнага сваё чаканьне. Якое, падкажа карціна, скончыцца добра, слаўна... Ці не, можа, скарыстаць дзеля назвы нейкае моднае слоўка тыпу «Ілюзія», альбо «Настальгія», у якім так дарэчы пераклікаецца і мінулае, і сучаснасьць, і будучыня. Ці шызануць нечым абстрактна-авангардна-адцягнута-незразумелым: «Жыць ведаючы», альбо "Быць гатовым", ці лепш — «аКРАЙчык» і апошняе «к» перакрэсьліць і паверх яго надпісаць «й»...

Урэшце рэшт Стах спыніўся на назве «Чаканьне».

Пры дзённым асьвятленьні ён яшчэ раз агледзеў сваё «Чаканьне», сёе-тое адным-двума ўзмахамі-мазкамі, лёгкімі і амаль непрыкметнымі, дадаў. Выправіў тое, што не падабалася, хірургічна дакладна, быццам ягонай рукою вадзіла боская рука. Увечары пакрыў карціну лакам, падумаў, што файную раму ёй падбярэ і жонка. Склаў акуратна пэндзьлі, фарбы, прыбраў у майстэрні. Не таму, што надта любіў парадак, а проста да сустрэчы яшчэ заставаўся час і сядзець склаўшы рукі было невыноснаю. Хацеў напісаць нейкую цыдулку жонцы, ды перадумаў. Што пісаць: разьвітвацца зжыцьцём, прасіць прабачэньня, паказаць сваё «геройства» — ведаў пра сьмерць і сьвядома ішоў на сустрзчу з ёю? Сьмешна, цынічна...

Вечарэла, сонцахавалася задамамі ідрэвамі, калі Стах выйшаў з дому. Крочыў нясьпешна, павольна проста ў скверык і думаў: «Дзіўная рэч: вось іду я паміраць. Іду, як ні ў чым ні бывала, як на звычайны шпацыр. Але ж — на сьмерць. Сам. Як на плаху, як да непазьбежнага, як пад прымусам, бязвольна, нават не паспрабаваўшы нешта зьмяніць. Іду, нібы жывёліна бяздумная, неразумная. Як загіпнатызаваны, як запраграмаваны. Як зомбі...» — параўнаньні накручваліся ў ягонай галаве, але яны ня ўзрушвалі, не ўзбуджалі яго, не здымалі тло абыякавасьці, што межавала з упэўненасьцю: нічога ня здарыцца, усё застанецца па-старому. Чалавек нават у самых безвыходных сітуацыях, бывае, чапляецца за саламіну надзеі і — выплывае... Стах не думаў пра гэта, ён раптам падумаў пра іншае: «Як гэта так: выпадкова сустрэў нейкага чалавека і адразу паверыў яму, паверыў нейкаму пяску ў кішэні, нейкім байкам пра аўтобус і ні разу — ні разу! — за ўвесь тыдзень усур’ёз не засумняваўся ў тым, што прадказанае незнаёмцам збудзецца. Збудзецца сёньня, цяпер, праз колькі дзесяткаў хвілінаў. Паверыў і ўсё...»

Стах ішоў і разважаў — ішоў і разважаў спакойна. Не таму, што зьмірыўся і здаўся: няхай будзе, што будзе; і не таму, што быў моцна стомлены і нявыспаны; і не таму, што прадчуваньне блізкасьці сьмерці ў яго не было, нежыло ні ўдушы, ні ўсэрцы. Спакойна яму было найперш ад таго, што скончыўён нарэшце працу, якой аддаў паўгода жыцьця. Дзіўна, але цяпер, здалёк, ён быўзадаволены сабою, задаволены зробленым і ўпершыню, бадай, мог сказаць сабе: «Ай да Стах, ай да малайчына!» Ён ведаў, ён бачыў, ён разумеў, што пры ўсіх сумлівах, твор атрымаўся выключны, непадобны ні на адзін з тых, што захоўваюцца зараз у музеях ды прыватных зборах, калі ня сьвету, дык... Еўропы дакладна. Стома і разьняволенасьць шчасьліва расплываліся па ягоным целе. Стома, разьняволенасьць, абыякавасьць, супакой... і толькі там, недзе глыбока, пачынала ўжо нараджацца і мацнець думка: а колькі б мог ён зрабіць яшчэ ў гэтай, па-сутнасьці, адкрытай ім манеры, у гэтым стылі, калі б быў у яго час, калі б было ў яго жыцьцё, якім бы даражыў ён цяпер зусім па-іншаму... Бо ішоў ён усё-ткі на сьмерць, дакладней — па сьмерць. Толькі думка тая зноў успыхнула без шкадаваньня, а так, як бы між іншым.

Стах прыйшоў у скверык, сеў на тую самую лаўку. Нічога вакол не зьмянілася: тыя ж сабакі з іх гаспадарамі, тыя ж сім-па-тыч-ныя маці з імпартнымі вазкамі. Хіба восень стала яшчэ бліжэй: дрэвы зусім аблыселі і пакрылі зямлю пад сабою тоўстаю, трапяткою яшчэ, коўдраю лісьця. А ў астатнім — быццам і не было гэтага, такога доўгага і такога кароткага тыдня, які ўспамінаўся тлумна, сьцята, нібы адзін бясконцы дзень. Стах не памятаў нават, быў у гэтыя дні дождж, ці ўвесь тыдзень сьвяціла сонца — сонца запозьненага бабінага лета...

Цямнела хутка. Цені зьліваліся ў шэра-бэзавы паўзмрок, які падсьвечваўся зьнізужаўцінёю лісьця. Пры­гожа...

Незнаёмец, той самы каржакаваты, моцны яшчэ мужчына, зьявіўся хвілінаў праз дзесяць з таго боку, з якога Стах яго не чакаў.

— Можна прысесьці каля вас, малады чалавек? — спытаў ён і сеў побач. Лаўка скрыпнула пад ім, прымяты плашч зашамацеў, — што, не чакалі?

Стах падумаў, што і сапраўды ў іншага ад такога раптоўнага ўзьнікненьня мог бы і сардэчны прыступ здарыцца. Ён жа быў цяпер спакойны, суперспакойны і абыякавы да сваёй будучыні, таму нават не схамянуўся, ня дрогнуў.

— Чаму ж, чакаў, — адказаў Стах ціха, апатычна, але з гэтымі першымі словамі нібы жыцьцё да яго вярнулася, зьявіўся нейкі мандраж і вусны, здаецца, задрыжэлі ўхваляваньні.

— Ну як праца? Бачыў, бачыў — дарабілі. Цудоўна. Цудоўна. Недумаўя, не спадзяваўся, шчыра прызнацца, што ўсё закончыцца гэтак добра, што ўсе нашыя ўмовы будуць выкананыя.

— Якія ўмовы? Мы ж, здаецца, ні пра што не дамаўляліся, апроч таго, што сёньня я прыйду сюды. I тое, гэта была ня ўмова, а хутчэй просьба-загад.

— Гэта я так, пра сваё...

Стах чамусьці раззлаваўся на гэтага чалавека: прышоў, дык рабі сваю справу, а ня лезь зноў з размовамі, роспытамі ды каментарамі. Карціну ён бачыў...

— Але я гляджу, вы незадаволены... Няўжо працай, няўжо карцінай? Ох ужо, гэты вечны сумліў мастака! Колькі творцаў з-за яго зьнішчыла свае лепшыя творы, колькі іх за тое патрапіла ў пекла...

— Мая незадаволенасьць засталася там, а я ўжо тут...

— Я вось што папрашу, малады чалавек, калі ласка, нічога не зьмяняйце ў сваёй карціне. Абяцайце мне. Добра? (Стах маўчаў, не разумеючы, пра што ідзе размова). Пакіньце такою, якая яна ёсьць. Забудзьце пра яе, лічыце, што яе няма. Не перарабляйце, каб не сапсаваць. Памятаеце: не нашкодзь! «Чаканьне» (I назву ведае, падумаў Стах) — ужо ёсьць як факт, як зьява, існуе ў вечнасьці, але хай бы засталася і людзям, і вам. Хай... У вас, я ведаю, шмат цікавых задумаў, шмат вабных ідэяў, дык працуйце над імі, разьвівайце свой стыль далей, а «Чаканьне» - не чапайце, забудзьце. Абяцаеце?

— Я забыў праўсё ідучы сюды. Я так думаю — мяне ўжо няма. Няма там, я — тут. Дык пра якія зьмены, пра якую працу, пра якія новыя творы ды свой стыль вы гаворыце? Гэта ж немажліва...

— Э не, прабач, ты памыляешся, — зноў, як і ў мінулы раз, незнаёмец раптам рэзка перайшоў на «ты». Гэта было так нечакана, што Стах ажно страпянуўся, —даслухай спачатку. У мінулы разя табе наўмысна не сказаў, што на слупку на тваёй магіле нейкі п’яны пісака ня тую, ня правільную дату сьмерці вывеў... Ты і сапраўды бачыў сваю магілу, але дата там, дакладней — год сьмерці, зусім ня твой, а хутчэй за ўсё год нараджэньня таго пісакі п’янага... Так што час у цябе ёсьць. Будзе.

Стах маўчаў, не зьдзіўляўся і не пытаў нічога, а муж­чына гаварыў далей:

— Я хацеўтолькі аднога: каб дарабіўты сваю карціну як мага хутчэй. Інакш праца магла б зацягнуцца надоўга, мажпіва, на гады, а, мажпіва, ты ніколі б ня скончыў яе ці нават зьнішчыў... А гэта — цяпер ты сам разумеет

— пераломны твой твор. Пасьля яго ты моцна зьмяніўся. Ты вернешся цяпер дахаты зусім іншым чалавекам і мастаком. Мастаком!..

Стах сядзеў «пераварваў» пачутае, і ў ім расло расчараваньне, быццам яго моцна падманулі. Ён разьвітаўся з тым сваім жыцьцём і яно здавалася яму цяпер далёкім і чужым. Ён настолькі ўсур’ёз, аказваецца, успрыняў «канец» яго, што «працяг» быццам бы і ня быў патрэбны. Бо тое, што было да сёньня — ужо не ягонае, а тое, што будзе далей — яшчэ неягонае. I вяртацца ямудавядзецца туды, куды, па-шчырасьці, чамусьці вяртацца ня хочацца... Чаму? Што было ў ягоным жыцьці дагэтуль — праца, сям’я, беднасьць... Што будзе цяпер — беднасьць, сям’я, праца... I, па вялікім рахунку, усё роўна, калі перапыняць, перарываць гэты ланцужок: у трыццаць гадоў, у шэсьцьдзесят, альбо у сто... Дык, можа, чым раней, тым лепш? Толькі людзі, якія не задумваюцца над сваім жыцьцём, чапляюцца за яго...

1 2 3 4 5 6 7 8 9
Перейти на страницу:
На этой странице вы можете бесплатно скачать Чаканьне, альбо Зацемкі 1995-га году - Барыс Пятровіч торрент бесплатно.
Комментарии
Открыть боковую панель
Комментарии
Вася
Вася 24.11.2024 - 19:04
Прекрасное описание анального секса
Сергій
Сергій 25.01.2024 - 17:17
"Убийство миссис Спэнлоу" от Агаты Кристи – это великолепный детектив, который завораживает с первой страницы и держит в напряжении до последнего момента. Кристи, как всегда, мастерски строит