Категории
Самые читаемые
RUSBOOK.SU » Разная литература » Прочее » Чаканьне, альбо Зацемкі 1995-га году - Барыс Пятровіч

Чаканьне, альбо Зацемкі 1995-га году - Барыс Пятровіч

Читать онлайн Чаканьне, альбо Зацемкі 1995-га году - Барыс Пятровіч

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 2 3 4 5 6 7 8 9
Перейти на страницу:

Стах сядзеў і думаў: а як бы ён жыў, калі б даўно ведаў дзень сваёй сьмерці. Што зьмяніў бы ў жыцьці, што не. Прыгадаў маленства, гайдараўскую казку пра чароўны гарачы камень, якая яго ўразіла некалі. I сугучна ёй падумаў, што, пэўна, таксама нічога не зьмяніў бы ў сваім жыцьці, калі б выдалася такая мажлівасьць. Чаму? Ды таму, што ня толькі ён, а і ўсе людзі ад пачатку ведаюць, што памруць. Рана ці позна. Заўтра ці праз сто гадоў... Дык чаму ж яны не жывуць так, каб не шкадаваць потым пра «бязмэты пражытыя гады», пра нязьдзейсьненыя мары і задумы, пра памылкі і грахі. Чаму рэлігія не акцэнтуе ўвагу на гэтым, а ўсё больш пра рай ды пекла... Выбар небагаты... «Паколькі нам ня дадзена ведаць, калі прыйдзе наш апошні дзень на зямлі, але мы ведаем, што ён абавязкова прыйдзе, што ім можа стаць нават наш заўтрашні дзень, дык чаму ж мы не рыхтуемся да таго, чаму ж мы не жывем кожны новы дзень, як апошні? — думаў Стах і сам сабе пярэчыў: — А, можа, гэтае «няведаньне», гэты самападман і ёсьць найвышэйшая справядлівасьць, найбольшае шчасьце для людзей?..»

Час ішоў, скверык заставаўся скверыкам, не зьмяняўся. Стаху ён падабаўся якраз такім: ціхім, вечаровым. Ён здаваўся цяпер утульным, нейкім сваім — дамашнім. Менчукі, што жывуць паблізу яго, на былой Нямецкай слабодцы, дзе і цяпер вуліцы маюць, хай і падсучасьненыя бальшавікамі, «рэвалюцыязаваныя», але нямецкія назвы: Розы Люксембург, Карла Лібкнехта, Клары Цэткін ды іншых, любяць яго сьціплую прыгажосьць, а ён адказвае дабрынёю на дабрыню, дабрынёю на зло і, пэўна, з-за гэтае сьветлае аўры яго ніхто і не падазрае, што некалі тут былі могілкі. Былі... Некалі... I Стах бачыў іх, Бачыў... Але сёньня скверык так і застаўся скверыкам, стаіўшы сваю таямніцу ў сабе.

Урэшце Стах перапыніў травожныя думкі, вярнуўся ў жыцьцё і пайшоў са скверыку дамоў. Як і мінулы раз — горад яшчэ жыў — не драмаў нават. На прыпынку, паўз які Стаху трэба было ісьці, гучна гаманілі трое мужчынаў. Не гаманілі, а зацята спрачаліся, зразумеў Стах, калі падыйшоў бліжэй. Ён толькі зараз заўважыў іншых чакальнікаў аўтобуса, што збіліся ў напружаны гурт надругім краі пляцоўкі, за невялікай паветкай. Вопытнаму воку адразу было відаць, што між трох мужчынаў насьпявае бойка. Ужо можна было разабраць асобныя словы і Стах прыслухаўся.

— Харэ, хлопцы, харэ, я ж нічога... — казаў высокі, хударлявы мужчына. «Беларус», — падумаў пра яго Стах, зірнуўшы на двух іншых невысокіх і чарнявых, па ўсім — азербайджанцаў.

— Харрэ... — перакрывіў адзін з іхбеларуса, — Бей его, Алі, бей... — і першым, каленам, ударыў беларуса ў пахвіну.

Мужчына застагнаў, сагнуўся напалам, схапіўся рукамі за балючае месца, «азербайджанцы» наляцелі на яго, павалілі і сталі біць нагамі, цаляючы ў твар. Заверашчалі жанчыны. «Азербайджанцы», нібы спалохаўшыся шуму, крыку, кінулі біць мужчыну і адышліся, нешта па-свойму гергечучы, крыху ў бок. Мужчына падняўся, выцер крысом кашулі кроў і бруд з твару, дастаў насоўку, прыклаў да разьбітых, крывавячых вуснаў і сказаў, зьвяртаючыся да ўсіх:

— Што ж вы стаіце, беларусы! Двое чорнажопых б’юць мяне ні за што і ніхто не заступіцца! Панаехалі, сукі, сюды і хочуць свае воўчыя законы ўстанавіць! Але не на таго нарваліся! Я пакажу вам, хто тут гаспадар!

— і кінуўся да «азербайджанцаў». Тыя зноў павалілі яго на зямлю, аднак гэтым разам ня так удала. Падаючы, ён учапіўся ўАлі і пацягнуўза сабою. Яны качаліся па зямлі, а другі «азербайджанец» бегаў вакол і, як толькі беларус аказваўся зьверху, па-жаночы кідаўся на яго і біў, хапаўся за вушы, валасы, ірваў іх са злом аж пена з роту ляцела...

Людзі на прыпынкуззатоенымжахам назіраліза бойкай. Маўчалі жанчыны. Не было бачна і каб нехта з мужчынаў і хлопцаў, што стаялі тут, адгукнуўся на заклік і гатовы быў кінуцца на дапамогу свайму. I тады Стах ня ўцерпеў. У любы іншы час ён, пэўна, моўчкі прайшоў бы міма (хай таўкуцца, п’яніцы, супакоіў бы сябе), бо куды яму слабаку худому лезьці ў бойку... А тут, ці не таму, што разьвітаўся ўжо са сваім жыцьцём, што не баяўся за яго, ня вытрываў, ірвануўся да «азербайджанца» з крыкам:

— Адыдзі, падла!

«Азербайджанец», які не чакаў такога павароту, пачаў адступаць назад маленькімі крокамі, гледзячы дзіка расплюшчанымі чорнымі гузікамі вачэй проста ў вочы Стаху. Стах убачыў, як шырока раскрываюцца ад частага і глыбокага дыханьня яго ноздры, як сьціскаюцца ўзлосьці тонкія вусны, як напялася тоўстая мускулістая шыя; убачыўняголеныя, нібы брудныя, пашчэнкі і брудны каўнер кашулі, — і стаў гэты чужы чалавек яму яшчэ больш агідным. Стах прыдушыў у сабе пачуцьцё шкадаваньня, што расло ў ім да гэтага чалавека, вымушанага ехаць за трыдзевяць земляў шукаць «шчасьця», сьцяў пальцы ў кулакі, і ў вісках затахкалі малаточкі сэрца — у ім прачнуўся даўно, з дзяцінства, не трывожаны інстынкт воя, абаронцы... Ён і не заўважыў як Алі вызваліўся ад таго мужчыны і стаў падкрадацца ззаду. Стах ні разу не пасьпеў ня тое, каб ударыць, а нават замахнуцца на чалавека, які стаў яму ворагам, як Алі схапіўяго з-за сьпіны за шыю і паваліў. Ачуўся Стах ужо на асфальце з прыстаўленым да горла лязом нажа. Халодным, калюча-вострым, страшным...

— Что, тоже захотел крови нашей, — запыхана прашаптаўблізка, на вуха, Алі, — так мы твою посмотрим...

«Канец, — падумаў Стах, — вось як яно бывае. Так проста ўсё. Як і ня жыў...» Але тут пачуліся кароткія, рэзкія сьвісткі і тупат ног. Нехта, мусіць, зьбегаў у не­далёкую міліцэйскую школу і паклікаў дзяжурных.

— Живи, — хуценька прамовіў Алі, — но помни: мы пришли к вас надолго. Будем встретимся, — адпіхнуў, як нежывога, ад сябе Стаха і кінуўся наўцёкі.

Потым ужо Стах нават пашкадаваў, што зьявілася тая міліцыя. Бо складаньне пратаколу ў аддзяленьні, апытаньне сьведак, высьвятленьне асобаў пацярпелых (Стаха і мужчыны, які, на шчасьце, быў цьвярозым) — заняло амаль тры гадзіны. «Чорных» жа і сьлед прастыў.

I відаць было, што робяць усё міліцыянты дзеля прыкліку, бо шукаць «азербайджанцаў» ніхто ня будзе, толькі на аддзеле «павісьне» яшчэ адна нераскрытая справа. Таму, урэшце рэшт, уся злосьць дзяжурнага сяржанціка скіравалася на Стаха і зьбітага мужчыну, быццам яны ва ўсім былі вінаватыя: лезеце абы куды, прыгод шукаеце на сваю... Словам, час, такі каштоўны цяпер для Стаха час, — некалькі гадзінаў — быў страчаны незваротна. Добра яшчэ, што ісьці ад міліцэйскага пастарунку да дому было блізка, бо адпусьцілі іх далёка за поўнач. Мужчына вінавата паціснуў Стаху руку, уздыхнуў цяжка, і пайшоў. Калі б не «пратакол», Стах ня ведаў бы нават, як яго завуць.

7.

Усхваляваная жонка сустрэла Стаха на парозе:

— Дзе ты так доўга быў? Хоць бы патэлефанаваў. Я з Вітасем гаварыла. Ён дома. Таксама спалохаўся за цябе. Тэлефануй — чакае. А я на варыўню — падагрэю паесьці і адтуль пачую, што было, дзе быў...

Стах набраў нумар Вітася.

— Жывы, курылка, — адгукнуўся той адразу, — а то напалохаў мяне сваёю магілаю, дык я ня ведаў, што і думаць. Ледзь жонцы тваёй не набалбатаў абы чаго з нецейкі. Ну, расказвай...

Стах коратка, урыўкамі, каб хутчэй, ды каб не вярэдзіць душу, распавёў пра бойку на прыпынку, пра прыём у міліцыі.

— Ты заўсёды ўлезеш, куды ня трэба, — крыкнула жонка з варыўні.

— Так ужо і лез я куды...

— Добра ўсё, што добра заканчваецца, — рэзюмаваў Вітась. — Ну, дык я думаю, сёньня не гуляем?

— Не да гуляў, пасьля такіх гуляў... Ды і праца стаіць. Але, прабач, не да жартаў мне цяпер, таму і не «ўрубіўся» адразу: якія гулі ўдзьве гадзіны ночы...

— Тады да заўтра.

— Да заўтра... Да сёньня...

8.

Стах яшчэ працаваў, ня клаўся спаць, хоць і разьвіднеладаўно, калі пачуўся званокудзьверы. Прыехала сястра. Па дарозе з Ліды ў Жлобін абмінуць у сталіцы брата — грэх. Стах быў страшэнна рады гэтай сустрэчы. Усю раніцу яны прасядзелі на варыўні то за кубачкам кавы, то за шклянкаю гарбаты. Засмучаны Стах быў толькі адным: увесь тыдзень ён мітусіўся, нешта рабіў, зьбі-раў-ся паміраць, а пра маці І бацьку такні разуі непрыгадаў. «Якія мы, людзі, усёжзгаісты, — не пра ўсіх, а пра сябе, падумаў Стах, — замыкаемся ў сваім цесьненькім сьвеце і пра блізкіх прыгадваем толькі тады, калі яны самі нагадваюць пра сваё існаваньне. Таньненькае ж і дробязнае але сваё, засьцілае нам вочы і мы ня бачым за ім нічога, апроч саміх сябе...» Забыўся ён, зусім забыўся пра бацькоў, пра тую далёкую палескую вёсачку, дзе нарадзіўся і дзе цяпер жывуць бацькі. Хварэюць, кажа сястра. Вядома, гады лятуць. «Быў бы час, — падумаў Стах, — кінуў бы ўсё і сёньня ж паляцеў да іх...» Быў бы час... Часу заставалася ўсё менш і менш...

Сястры таксама было не да гасьцяваньня. Дома з малымі дзецьмі застаўся муж і яна відочна хвалявалася, за ранак некалькі разоў у размове ўспомніла яго: «Як там мой Вася?..» А дванаццатай Стах павёз сястру на вакзал. Пасадзіў на цягнік, выйшаў з тунелю, і не пасьпеў нават агледзецца, як да яго падскочыла цыганка: «Дай, красавец, руку— пагадаю! Усю праўду скажу...» Стах механічна, абыякава, працягнуў ёй руку. Пасьля нярвовага вечару, бяссоннай ночы і турботнай раніцы, быў ён нібы ў трансе, у нейкай прастрацыі. I таму, як сказаў бы Сырэц, перастаў адэкватна рэагаваць на навакольнае жыцьцё. Цыганка — шырокая ў клубах, тлустая, ажно бліскучая баба — схапіла руку, зірнула ў яе і адразу пачала гаварыць, што жыць будзе «маладой» доўга і шчасьліва... Стах пачуў гэтыя словы і крыва ўсьміхнуўся: адзін ён ведаў, што заўтра памрэ, груба, рэзка вырваў руку ў цыганкі і, ня слухаючы ейныя выкрыкі і маты ўсьлед, пайшоў да прыпынку.

1 2 3 4 5 6 7 8 9
Перейти на страницу:
На этой странице вы можете бесплатно скачать Чаканьне, альбо Зацемкі 1995-га году - Барыс Пятровіч торрент бесплатно.
Комментарии
Открыть боковую панель
Комментарии
Вася
Вася 24.11.2024 - 19:04
Прекрасное описание анального секса
Сергій
Сергій 25.01.2024 - 17:17
"Убийство миссис Спэнлоу" от Агаты Кристи – это великолепный детектив, который завораживает с первой страницы и держит в напряжении до последнего момента. Кристи, как всегда, мастерски строит