Нераток - Неизвестно
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Я вытру снегам руку, запэцканую крывёю, што пырсне з соннай артэрыі вартавога. Інакш нельга: калі кроў не ўдарыць струменем - валтузні будзе больш. І больш шанцаў, што мяне заўважадь і місія сарвецца. Я накрыю вартавога маскхалатам, што зараз зверху камбінезона: цёмная пляма ў сектары - сігнал трывогі.
Ён зусім малады, гэты хлопец. Хутчэй за ўсё, галідда толькі ў арміі пачаў. Бадькі атрымаюць неканкрэтнае паведамленне “Загінуў пры выкананні.” - і ўсё жыццё не будудь ведадь: ці раптоўна захварэў, ці быў забіты саслужыўдамі-расперазанцамі, ці парушыў Статут. Цынкавая труна. Ён нічога не парушыў. Ён усё рабіў правільна. Але Статут прадугледжвае гібель зялёных хлопцаў, калі яны становяцца на шляху мацёрых дыверсантаў. Адзінае, што ён павінен быў зрабідь, - стрэліць ці ўзнядь крык перад тым, як загінудь. Я не даў яму такой магчымасці.
Бадькі. Я памятаю, як мяне біў бацька. Ён раптоўна звярэў, рабіўся неўтаймаваным, а праз імгненне, калі я ўжо ляжаў на падлозе, крыва, але з нейкім шчымлівым болем, усміхаўся і роў: “Што распластаўся, вырадак?! Супрадіўляйся і не думай, вінаваты ты ці не! Ніхто не мае права цябе кранудь, нават я! І ніхто не выратуе цябе, не абаронідь, калі ты сам гэтага не зробіш. А ў агрэсара шанцаў заўсёды болей.”
Я перахапіў яго кулак, калі мне мінула шаснаццаць і за плячыма былі чатыры гады школы ўсходніх адзінаборстваў. Я трэснуў яго руку аб вугал шафы. Бацька вымучыў грымасу ўхмылкі і вымавіў: “Цяпер ты сапраўдны ваяр”. Праз два дні ён падарыў мне рэнтгенаўскі здымак, на якім фламастэрам былі абведзены ў кружкі пераломы і трэшчыны. Ён так ніколі і не здолеў разагнудь сваю левую руку.
Засеклі. Трывога. Плявадь: пакуль яны нічога не зразумелі. А праз сорак секундаў выбух ядзернага паліва марціры пакажа ім, што такое пекла: таймер весела шчоўкае лічбамі зваротнага лічэння. А я б і так не ўдёк - вельмі мала часу ад закладкі зараду да выбуху. Адвесці большы час - павялічыць верагоднасць выяўлення і абясшкоджвання зараду. Можна было б з боем прарвацца да верталёта і вылецець, але Творца не даў мне навыку ўзлому замкоў, а без гэтага маё ўменне кіравадь лятальнымі апаратамі не вартае стралянай гільзы.
Так і было. Мінулы раз я дабег да верталёта, але не здолеў адчыніць дзверы, а аўтаматная чарга па контуру замка пашкодзіла панэль кіравання.
Недарэчна: я магу падрабляць грошы, але не здольны раскадзіравадь сейф з грашыма!
А ён нядрэнны стралок, той вусаты старшына. Палову абоймы ўвагнаў у мяне. Гэта неістотна: “Місія выканана”.
МІСІЯ 2675413 “РУЖАВАЯ КАЛЮЧКА”
Байцоўская місія. У мяне атрад адмысловых нягоднікаў, здольных за грошы перарэзадь глотку роднай маді, хоць грошы ім і не патрэбны. Проста так павялося. Яны прафесійна падрыхтаваныя і могуць дзейнічадь узгоднена. Яны добра ведаюць адзін аднаго і толькі мяне б ачаць уп е ршыню.
Задача: адабраць уладу ў тых, хто супрадь нас, і перададь тым, хто будзе з намі супрадоўнічадь. Формы супрадоўніцтва - пасля аперацыі. Зрэшты, не мне гэтым займадца.
Я праглядаю з паўсотні нахабных фізіяномій і па позірку вызначаю аднаго з лідэраў. Майго ўказання дастаткова - ім толькі яго і не хапала, каб зрабіць правільны выбар.
Гэтых галаварэзаў немагчыма прымусідь іграць ролю: яны адназначныя, як тратылавая шашка. Я прапаную ім уніформу мясцовых “ультра”, якія ўсплёскамі і без поспеху змагаюцца за незалежнасдь ужо трыста гадоў. Галаварэзы бурчадь, але ўпрыгожваюць свае цвёрдыя лбы белымі павязкамі з чырвонымі ружамі - сімвал “ультра”. Астатняе неістотна - у адзенні поўная дэмакратыя. Толькі зброю трэба трошкі замаскіравадь. А па- сапраўднаму ўзброеная група паедзе асобна - у мэблевым фургоне. Мы маршыруем па горадзе. Пакуль палісмены мандражуюць ад нечаканасці і разгублена пераклікаюцца па рацыях, даходзім да дыктатарскага палаца.
Вымуштраваныя шчанюкі з аховы пакідаюць сляды аўтаматных укусаў каля нашых ног і ў вітрынах першых паверхаў. Яны не здагадваюцца, што фінкі, якія паставяць крывавую кропку ў іх жыцці, ужо сціснуты моцнымі далонямі.
.Смяротны выстрал пакідаюць мне. Я не хочу адбірадь жыццё ў чалавека толькі таму, што хваля лёсу ўзнесла яго на грэбень.
Дыктатар курчыцца ад болю. Ці мой, ці яго дурань шалёнай куляй раструшчыў яму калена. А слёзы - таксама ад болю. Яны самі цякуць пры болевым шоку - так мяне вучылі ў дыверсійнай школе. Я хачу паклікаць доктара, але ведаю, што людзі ў санхалатах і са стэтаскопамі збеглі з будынка, калі ўбачылі людзей у плямістай форме з аўтаматамі. Кожнаму - сваё .
Я ведаю, што варыянт, пры якім жыццё дыктатара можа быць захавана, аперацыяй не прадугледжяны, аднак паварочваюся да рэальнага лідэра маіх галаварэзаў. “Дабі!” - яго позірк выключае кампраміс. Ніхто не зробіць мне папроку і не пачне пераконваць - яны знішчадь мяне і самі даб’юць яго.
Такі выстрал мог забідь белага мядзведзя, але ён толькі кідае лобную костку яшчэ з раніцы ўсёмагутнага чалавека на шнуроўку маіх чаравікаў.
Зараз - ратавацца самому. Захаванне жыцця - абавязковая ўмова місіі. Я не выпускаю з рукі рэвальвер і стараюся, каб усе, хто знаходзіцца ў пакоі, былі ў полі зроку.
Мне страляюць у спіну.
Хто б падумаў, што сярод ваўкоў вайны сустракаюцца такія чуллівыя хлопцы. А можа, гэта нейкі ацалелы фанатык з аховы? Не, яны б не далі яму стрэльнуць. Апошняе, што бачу: рэальны лідэр ад штуршка чаргой у грудзі ўзмахвае рукамі і, канвульсійна спрабуючы ўтрымадь раўнавагу, пералятае праз шырокі стол. Нічога не разумею! Мы што, павінны перастраляць адзін аднаго, ці гэта нейкая трэцяя сіла?
Паўтор місіі.
МІСІЯ 3092451 “СКАЧКІ БЕЗ ФАВАРЫТА”
Дакументы ў парадку. Веданне мовы здавальняючае. Ды яны і самі яе толкам не ведаюць! Новая краіна з чужой мовай. Мы заяўляем, што ўсё робім на карысць і па волі народа. Таго самага народа, для якога акрэслілі кола абавязкаў і месцазнаходжання. Асобных выскачак, якія з тысячагадовай сумятні здолелі выкраіць сваю Гісторыю і захварэць ёю, лечым, як псіхаў. Арганізаваных - знішчаем як удзельнікаў злачынных груповак.
Наплявадь. У мяне ёсць місія: сейф прэм’ера - копія дагавора.
Чатыры гады я ўжываюся ў гэтую краіну. Мяне любяць простыя людзі, якія атрымалі ад міласцівых уладаў права на ўласнае меркаванне па дробязных пытаннях. Са мной лічацца акулы бізнесу - яны разяўляюць свае пашчы з чатырма радамі зубоў толькі для таго, каб прыветна ўсміхнуцца. Кожны дзень я бачу на экране сябе: энергічнага, жорсткага і эксцэнтрычнага. Маёй рукой (хоць мала хто пра гэта ведае) бязлітасна задушана паўстанне старажытнага ваяўнічага народа - часткі нашай надыі. Яны былі добрымі вяярамі і адчайна выконвалі місію, ускладзеную іхнім Творцам.
Я - нацыянальны герой. Некаторыя з майго асяроддзя мяне ненавідзяць, але яны слабыя і разрозненыя. А згуртавацца ім я не дам!
Калі я праязджаю праз горад, то за таніраванымі шыбамі лімузіна бачу свае партрэты на слупах, рэкламных шчытах і праездах пад мастамі. Цікава, ці быў я калі-небудзь такім чалавечным і шчырым, якім выглядаю на партрэтах?
Я - відэ-прэм’ер. Мне даручана падрыхтаваць варыянт Дагавора. Прэм’ер - дурань. Чамусьці яны заўсёды з’яўляюцца сумессю дурня і мярзотніка, а адзін ад аднаго адрозніваюцца толькі прапорцыямі дурноты і мярзотнасці. Але абсалютна падобныя бязмежнай прагай да ўлады. Мне не трэба ўлада - дастаткова выканадь місію. А можа, і ў астатніх - таксама місіі?
Добра разумею, што прынцыповае значэнне будзе мець не даслоўны тэкст, а сам факт Дагавора. .Смешна. Мне трэба зрабідь копію дакумента, які я сам павінен распрацаваць. Аднак толькі цяперашні мой статус дае мне магчымасць выканадь місію. Я - ваяр. І мае дарагія касцюмы, наменклатурны румянец і акруглелае брушка - толькі атрыбуты маскіроўкі.
МІСІЯ 4824100 “ВЕЕР І ГРАД”
Місія не акрэсленая. Пакуль ведаю адно: я не павінен дазволіць сябе падмануць.
У саламянай панамцы папіваю піўцо пад парусінавым навесам бара і цікую за гнуткімі дзяўчаткамі-лацінас.
- Прасілі не адыходзіцца.
Гарсон, каб яго ліхаманка трэсла, са спіны зайшоў.
- Ідзі да д’ябла! А я чым, па-твойму, заняты?! Выключна тым, што нікуды не адыходжуся!
Нешта я хутка стаў раздражняцца. Работа нервовая? Часам здаецца, што я памятаю свае папярэднія місіі. Ва ўсякім выпадку, дакладна ведаю, што яны былі. І адчуваю, што самая адказная - наперадзе.
Хутчэй за ўсё, вунь тая насупленая ад сур’ёзнасці істота, прапорцыямі больш падобная на шафу, чым на чалавека, акрэслідь мне місію. Інакш якой халеры ён зірнуў у мой бок? Напэўна, пакуль вырашае, ці варта са мной звязвацца. Не, сам я да цябе не падыду! Здаецца, у яго хворая печань - ён п’е ананасны сок.
Аднак да мяне падыходзяць двое іншых, “бычкі”, а “шафа” пазірае здалёк. “Прысуд вынесены. Яго трэба выканаць”.
Так. Дакаціўся: заказное забойства. Фотакартка, адрас, распарадак дня, прывычкі, схільнасці, слабасці. Аванс, крайні тэрмін выканання заказу. Спосаб выбіраю сам.