Радкі і жыццё - Варлен Бечык
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
28. VIII.
Невыносны цяжар хатняй блытаніны, у якім умее неяк трымацца толькі мама... Так, даўно мне патрэбна кватэра.
Гэта — самая бедная мая запісная. Як быццам не жылося, ні пра што не думалася... Мімалётная думка, што туга — маё і не толькі маё галоўнае, бо без яе яшчэ нічога я не ўбачыў новага і не правёў старога, праз яе не прайшла ніводная навіна, ніводзін факт...
Ажыўлены перадвераснёўскі горад. Нейкая сытнасць і заможнасць. I адусюль— штуршкі бяды, гора, зло. Злачынствы, аварыі, катастрофы, непаразуменні. Напрыклад — учора авіацыйная аварыя: с&малёт рассек агароджу, пакалечыла лётчыкаў (у момант пасадкі асляпіла маланка).
5.IX.
Імклівы бег жыцця. Рэцэнзія на Кісліка, стол завалены кнігамі.
Ахматава: .
Одни глядятся в ласковые взоры,
Другие пьют до солнечных лучей,
А я всю ночь веду переговоры
С неукротимой совестью моей.
23. X.
Катушок, у які я пасяліўся на Даўгінаўскім завулку, надарае жыццём, несумяшчальным настолькі з маім здароўем, што я быў у роспачы і, не бачачы выхаду, стагнаў ажно ад пакуты. У гэтай хаціне, адчулася адразу, жыць не змагу.
Вялізны ложак, які служыць сталом. Клетка-камера. Нашу з сабой у папцы кефірную бутэльку. Звечара — духата, пад ранак холадна.
Верш Зуёнка «Соль» — гімн працы і чалавеку. Дабрата і ласкавасць супакутаваныя. Цудоўны верш, які сведчыць, што не знікае і не знікне вышыня думкі ў сапраўдных паэтаў.
Я пачаў думаць і гаварыць, што «Неман» не па мне. Так. Але што рабіць? ...Ніколі не хацеў бы, каб жылося лягчэй, а толькі — каб справядлівей... Нам наканавана жыць лірычна — са смуткам, тугою, скрухаю, журбою, маркотай.
Радаваўся, што «пайшоў» Хадыка.
«Недаром его (Камю) как философа и как художника так сильно занимал конфликт между абсолютным принципом личной морали и конкретными требованиями жизни, — подобный конфликт он пережил сам и до самого конца своей жизни не нашел удовлетворяющего решения...» Дзива што! Я скамечаны яго «Падением» — прытым не думалася, не аналізавалася, а толькі раскры лася прорва ўласнай душэўнай цемнаты. А яшчэ — я згубна бяднейшы аналізам, пошукам, іроніяй, розумам, чым гэты герой, носьбіт і выкрывальнік грамадскага і асабістага амаралізма.Нашы каты: Дым (паважны, прыстойны і адчувае сябе гаспадаром) і Мурзік (жоўты, сквапны, бурклівы, нахабны прыблуда).
Антон Бялевіч. «Жывыя людзі».
Чаму ты, мой друг, невясёлы?
Пахмурны, як ельнік глухі?..
Мы, братка, з табой не анёлы:
Мам д’ябал адпусціць грахі.
30.X.
У «Полымі» (№ 10) артыкул Кучара «Трывожная памяць». Побач з праваламі, нацяжкамі, апалагетыкай ёсць здорава пра Пташнікава, часткова — пра Стральцова, нават пра Сачанку.
Там жа — у «Полымі». «Справа аб замаху на Леніна» В. Хомчанкі. Яд курарэ ад высокай тэмпературы, якая ўтварылася пры стрэлах, страціў свае атрутныя ўласцівасці.
«Нет в нашей огромной, много читающей стране сегодня такого поколения читателей, сердца которых не сжались бы горестно от печальной вести — на 88 году жизни после тяжелой болезни скончался Корней Иванович Чуковский»...
Не прайшло і месяца, а час правёў рэзкую мяжу пораў года, на вуліцы стала зусім няўтульна, думкі загнаны пад страху. I думаецца: прыйдзе час, калі пранікнёная крытыка зможа вызначыць па вершу не толькі настрой аўтара, але і ўсе вытокі настрою і прадвытокі яго творчага выяўлення на паперы і тое, дзе — у хаце ці на вуліцы, пад дождж ці ў сонца пісаліся вершы, быў аўтар стомлены ці свежы (стомленасць як стан трэба таксама пісаць пры творчай, духоўнай свежасці?) і т. д. і шмат чаго. А яшчэ думаеш: прыйдзе час, калі ты з недасяжнай крытыкі выйдзеш на самы пэўны шлях да самога сябе. Выйдзеш? Каму знаць.
7.XI.
Што свята — шум у чужых кватэрах, і людзі на падпітку, мітусня. А тут — хата, кнігі, самота, адзінота. I ўсё. У мінулую нядзелю радаваўся, што «пайшоў» Хадыка. Але — хутка знямогся, скончыў высільваючыся, а цяпер прачухаюся і пакутую, што напісаў кепска. Чытаў гэта Грачанікаў. У яго — як прарыў — нейкія добрыявершы (трыпціх — чаму?). I па-дурному выпілі мы ў сталоўцы (а Пісьменная Ірына Леапольдаўна крыкнула: — Что вы делаете?)...
Я жыву так, быццам няма куды падзецца. Месяц, як я — «на кватэры». Недарэчна ўлез, і трэба як хутчэй вылазіць.
8.Х I.
Такая кароткасць і хуткаплыннасць дня. Цяжкі сон, марудны пад’ём, валачэнне без мэты і сэнсу.
Зноў — з кнігамі, з беспрабудна п’яным Я... з мітуслівым Вінькам. I так страшна, так невыносна глядзець на ўсё гэта наканаванае лёсам, і яно пражэцца ў адно з усімі няшчасцямі, якіх так многа ў людзей добрых і чэсных...
А калі я сёння хадзіў у прырэчча, а потым — у лесе — у мне чамусьці нішто не разгортвалася. Неяк так, без удзелу душы бачыў я сонечны прастор (чамусьці без сонца — сонца не помню), адчуваў непадаткасць памёрзлай зямлі і лугу, хацеў радавацца (але не радаваўся) марозцу, чыстаму паветру і магчымасці быць вольна з самім сабою. Але нішто ў душу не ішло, нічога не адбывалася, і недзе спела памалу на самога сябе крыўда, што так папусціўся, так счарсцвеў.
А думкі варочаліся да тых каардынатаў, на якіх я па-рознаму, але як разам, дык шмат вінен: Вера Фамінішна, Разалія Герасімаўна, Антаніна Аляксееўна, Краўцовы...
...Вось сяджу ціха ў хаце, чытаю і пішу, а душа памалу паварочваецца на нейкае новае жыццё — прасторнае і пэўнае, тое, што ў планах і думках ужо не раз бывала, але піколі не стала явай, бо дужанне з сабою ніколі не вяло да перамогі.
Ліст Жэні Янішчыц:
«Значыць, свята? Так, так — свята! Так рэдка бывае адчуванне ажыццёўленага ў душы свята і ніколі не прыпадае яно на тыя загадзя падрыхтаваныя нам, абведзеныя чырвоным дні, я к і я павінны быць вольнымі, вясёлымі, шчодрымі па добрае і памятнымі надоўга.
Есць ці няма ў мяне зараз свята? Я думаю не пра гэта^а пра тое, што мала знаходзіў я апошнім часам у сваёй душы чысціні, дабраты, што вінаваты перад сабою і ўсімі... А калі жывеш нікчэмна, не разумеет, не дужэеш, не дабрэеш — адкуль тады быць святам. Усё парожняе і нерухомае.
Не, я гавару не дзеля скаргі. Разлікі з сабою трэба весці сам-насам, і тым больш не ў віншавальных пісьмах. Але вось выдадуцца гэтыя тры вольныя ад усяго (і ад справы) дні, і душа правеецца на свежым ветры.
I адчуваючы гэты блізкі ўзвей-перавей у сабе, я менавіта аб гэтым думаю, калі іду за сваёй віншавалкай на Паркавую м-ль, каб сказаць, што хай табе будзе добра на святы — гэта значыць — і вей-перавей у цябе адбыўся, і вольны лёт у душы, і да людзей гарнуцца лёгка, і яны — у прыязнасці, а не ў абыякавасці. Ці самазамкнёнай бяздумнасці, і пісаць хочацца, і пішацца (ці будзе пісацца) свабодна і многа, а за напісаным будзе расці і доўжыцца адчуванне свята і шчасця, бо ўсё, што пішацца, залежыць поўнасцю ад таго, былі мы добрымі ці благімі, ці ўмелі мы жыць з поўнай душэўнай аддачай. Хаця — для паэтаў самае сапраўднае і поўнае жыццё бывае, мабыць, толькі пад час пісання. Словам, жадаю табе самага сапраўднага і поўнага жыцця, душэўнага лёту, адчування шчасця.
Не перачытваю, што напісана, бо магу падгладзіць словы, але сутнасць — не зменіцца.
Бывай здарова».
Усё ў жыцці — прасцей і складаней, чым у кіно, кнігах, усякага роду імітацыях яго. Галоўнае — покрыва будзёншчыны, будзёншчыны ў нас і вакол нас; часам гэта нават глушыць, не дае прарасці сапраўднаму. Трымаю ў памяці розныя перыпетыі свайго жыцця і бачу, як многае зменшана было ў жыцці дробнасцю асобы. «Устрывожу, прывяду да ладу спрытомленую смагу дней...»
16.XI.
Усё-такі — неаспрэчна існуюць толькі недасяжныя геніі. Ужо таленты — так часта сыходзяць на банальнасць.
«Диавол — отец гордости». Гэта нічога. Горш быць яе сынамі.
Гавораць, што Ал-р Ісаевіч Салжаніцын выключаны. У мясцозай арганізацыі ў Разані сказаў: «Вас большинство. Голосуйте (исключайте?). Но помните, что историяможет заинтересоваться сегодняшним голосованием» (прыблізна). Звярнуўся з пісьмом да праўлення СП РСФСР. «Сотрите пыль с ваших часов. Они показывают давно прошедшее время: Некоторые были бы рады стереть свои подписи под исключением Ахматовой и Пастернака»... Потым аб тым, што «здоровому обществу необходимо открытое, свободное слово без оглядки на то, что услышит кто-то на Западе, а не злобствующая (злобная?) бдительность»...
22.ХІ.
Сяргей Антонаў, Булат Акуджава і яшчэ нехта звярнуліся нібыта ў СП з патрабаваннем надзвычайнага з’езда. Пра гэта — увогуле шмат.
...Ігар Хадановіч. Я з ім увесь час тут — у гаворцы, успаміну, пісьме, у сонцы і непагадзі — і... сказаў бы — там, але гэта, мабыць, кашчунна. Не даводзілася бачыць болей паэзіі і чысціні ў адным чалавеку, і такое вынішчэнне дабраты пакуціць бясконца.
Увесь апошні час у палоне геніяў Багдановіча і Дабралюбава.
22. ХІ.
NN пакутуе недзе ў Бараўлянах, а на ўсю сям’ю несутрымны смерч бяды: малы ўсё закінуў, сам N звольнены за п’янства, а дачка не ў пару гуляе. Наведаў яе. Вясёлая, смяецца, а — змучаная, знядужаная. Потым у мяне доўга не праходзіла дрыготка...