Радкі і жыццё - Варлен Бечык
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Найвышэйшы грамадскі тонус паэзіі часоў вайны і иайвышэйшая яе маральнасць — не было мітусні, самавыхвалення, позы, зайздрасці; у кожным існавала адна, зададзеная ўсенародным настроем і станам высокая мера паводзін, адносін, пачуццяў, жаданняў. Нельга было схібіць. Кожны паэт у самым святым, запаветным быў і на віду; народный боль, пакуты, гераізм, чаканне, змаганне абязвалі да маральнай і грамадзянскай суадпаведнасці ім у кожным слове, у кожным імпульсе. I гэта далося ўсім як само сабою, без нейкага спецыяльнага дамагання — такая была атмасфера нашага жыцця і гістарычнай творчасці. Дэкларацыі таксама ў ваенны час мелі асаблівую цану — іх, гэта ўсе адчувалі і ведалі, у любы час можна пацвердзіць учынкам, крывёю; надта блізка было ад слова да бомбы, снарада, кулі; надта часта слова пацвярджалася з абсалютнай вернасцю яму.
Паштоўка ад Пімена Емяльянавіча Панчанкі:
«Дарагі Варлен Леанідавіч!
Сардэчна віншую Вас і Вашу сям’ю з новым 1985 годам! Зычу Вам усім многа здароўя, шчасця, сонца, радасці, поспехаў! Шчыра дзякую за кнігу «Прад высокаю красою...». Гэта выдатная кніга. Вы надзвычай добра адчуваеце і разумееце паэзію. Творчых удач вам і ў далейшыя гады!
Ваш Пімен Панчанка
24 XI1-84 г.».
Мне пашчасціла на прыхільнасць двух цудоўных паэтаў, прычым абодвух я любіў і паважаў асабліва.
Для працы «Васіль Быкаў і паэзія» трэба не забыць кнігі А. Качана «Перечитывая войну» і «Стихи и судьбы». У іх — бібліяграфія. Есць абедзве ў Пушкінскай бібліятэцы.
У «Звяздзе» трэці артыкул А. Бажко і В. Пепяляева пад рубрыкай «Каталіцызм і антыкамунізм» (12.1.85 — «Тактыка надточаных рук»). Памфлетны замах, але часта самамэтиы — без аргументацыі, мэтаскіраванай падачы матэрыялу.
У сувязі з артыкуламі Мальдзіса пра «Бел. бібліятэку» ў Лондане цікава прачытаць: «Сваёй казырнай картай усе яны лічылі» патрыятызм», любілі паразважаць аб ім у сваіх йісаннях, як, напрыклад, той жа спадчыннік нябожчыка Чэслава Сіповіча, падстаўны генерал манаскага ордэна мар’янаў айцец Аляксандр Надсан-Бучко. Гэта адзін з самых актыўных, добра замаскіраваных важакоў антыкамуністычнай раці зорна-паласатага спрута. Аднак немагчыма назваць інакш, як .здрадніцкімі, яго дзяляцкія адносіны да гістарычных каштоўнасцей беларускага народа, што стараннямі недабіткаў БЦР аселі ў музеннабібліятэчным комплексе ў адным з прыгарадаў Лондана».
21.1.
Сёння лісты ад М. Львовіч — настойвае на выданні сваіх вершаў на бел. мове, ад Г. Грыбоўскай з «Литературной газеты» — пытанні пра крытыку да «Круглага стала».
Даведка для Ядко пра ганарар за рэдэнзіі. Інфармацыя М. Высодкай пра новыя выпрабаванні Галоўліта.
Візіт А. Вераб’я. Рэдэнзй на артыкул «Лірыка Купалы» — Капранавай. Рукапіс Бірылы вярнуў у рэдакцыю.
Стандарт «Рэдакцыйныя серыі» па комплекснай сістэме. Спісы кніг да 27 з’езда і да 70-годдзя Кастрычніка.
«Прорабы духа» А. Вазнясенскага. Чытадь, вядома, дікава. Аднак занятасць сабой, самарэклама, снабізм.
У № 11 «Октября» за 1984 г. артыкул А. Адамовіча «Делайте сверхлитературу!..». Усё ж, асмельваюся думаць, рабіць трэба літаратуру, толькі сапраўдную...
...Магільны камень як вобраз. Нешта цяжкое, глухое, жорсткае? Абыякавае? Вернае, надзейнае? Сімвал памяці? Вобраз забыцця? Увасабленне нябыту? Апошняя матэрыяльная кропка жыцця?
Н. Минский. «Любовь к ближнему»:
Любить других, как самого себя...
Но сам себя презреньем я караю.
Какой-то сон божественный любя,
В себе и ложь, и правду презираю.
И если человека я любил,
То лишь в надежде, смутной и чудесной,
Найти в другом луч истины небесной,
Невинность сердца, мыслей чистый пыл.
Но каждый раз, очнувшись от мечтаний,
В чужой душе все глубже и ясней
Я прозревал клеймо своих страстей...
Жыццё паглынаецца нейкай цінаю.
Літ. норавы. Склалі рэдкалегію «Анталогіі бел. паэзіі». I Г. бунтуе: чаму ўключылі Б.? А Б.: Навошта тут В.? Гэта яго Бечык усюды цягне. (А прапаноўваў не я.)
Людзі добрыя! Навошта вы так. Трошачкі аб’ектыўнасці. I вытрымкі.
...1 калі жыць усё горш і горш, а не стае вытрымкі, волі і характару, то што тады — крах, утрапенне, заняпад, бязволле?
Справа — слава. Рыфмуецца, як афарызм. Але што слава? Радасць? Ці страта асобы, паколькі забірае сябе ад сябе, звужае сферу суверэннага иефальшыва свабоднага жыцця.
Што цешыць, што сагравае душу ў густым бязладдзі і тлуме — гэта ўзаемаразуменне з Серафімам Андраюком. Імпануе ўсё: і яго бездакорная сумленнасць, і прынцыповасць, і адданасць справе, і творчая і адміністрацыйная таленавітасць. Адчуваю ў ім не проста аднадумца — сапраўднага друга. Наогул тут, у выдавецтве, адчуваю прыязнасць многіх — і не горшых — людзей.
21.6.
Твардоўскі — усюды волат. Друкуюць неапублікаванае, і дзівішся — чаму не друкавалася.
«Под Сталинградом» («ЛГ», 3.4.85):
У всякой силы слава есть,
Но не у всякой силы — честь.
И в горький час судьбы своей,
В тяжелый год родной России
Мы не сдались бесчестной силе.
Мы знали: честная сильней.
И, видно, немец, твой черед
Спешить назад, а не вперед.
Гляди, на силу сила есть
Но против чести — где же честь?
Но против права — где же право?
И против долга — где твой долг?
75 год Твардоўскаму.
Як амаль заўсёды, ноч з 21 на 22 чэрвеня і абодва дні — ясная і шчымліва-трывожная пагода, якая і сама па сабе (белыя ночы) хвалявала б нас, але ж яшчэ з ёю — бяссонне памяці пра вайну.. Уяўляеццаі тая поч: як яны чакалі, як не смалі мы на граніцы; як мы не чакалі і спалі, гулялі ў тую ноч, нехта цалаваўся, нехта мроіў; цішыня і зоры здаваліся зусім іншымі.
(Крокодил, № 17, июнь, 1985): «А во избежание нарушения спокойствия жителей в ночное время лаять собакам на улице разрешается с 7 часов утра до 23 часов вечера».
Корней Чуковский. «От двух до пяти»:
Басом:
— Баба мылом морду моет!
— У бабы не морда, у бабы лицо.
Пошла поглядела опять.
— Нет, все-таки немножечко морда.
«...вера в человека больше, чем мир, и шире, чем вселенная».
У «Чырвонай змене» 30 чэрвеня 1985 вершы Януся Мальца, нешта ёсць. Запомнім імя і — паглядзімо.
Анатолий Преловский. «Литературная газета», 12.6.85.
ДАР ПАРОДИСТА
Дар пародиста — славный,
Но не главный:
Напоминает ловкая строка
Блеск переперевода с языка —
С талантливого на забавный.
ТОЖЕ ДИАЛЕКТИКА
Не просто быть возлюбленной поэта: бог, сатана и свет казнят за это.
А от нее нет жизни ни поэту, ни сатане, ни господу, ни свету.
НЕПРЕМЕННОЕ УСЛОВИЕ
Коль вдохновение крылато, а жизнь открытьями богата, а истине служенье свято, то даже небольшой поэт в своем явлении на свет обязан обойтись без блата, а нет — так и поэта нет.
«Лучшая на свете шутка — шутка над самим собой».
Нешта прыйдзе, нешта пройдзе, а і з самім — усё так.
Начны ўспамін, як ладзіў сабе Коля Любаўскі куфэрак — ехаў паступаць у «мараходку». Перагінаў фанеру, прырабляў ручку і замок... Часы ўсеагульнай беднасці, калі заможнасць была амаль дзікасцю. яна здзіўляла і зневажала.
У Баешкаў мне далі аднойчы кавалак тлустага селядца — было адчуванне недасягальнай, немагчымай для нас раскошы, якую толькі і дасягалі тыя, хто краў (працаваў ён бухгалтарам у школе і ў піянёрскім лагеры, то пра яго так і казалі).
I ўсё ж нядаўна зноў лётаў у сне — з адчуваннем, што лётаць магчыма, але не заўсёды, з переходамі ад бяскрылля — да крылатасці. Здаецца, былі спробы ўзляцець і ў пакоі — ад падлогі да столі.
Ул. Някляеў:
...Аднойчы, прачнуўшыся ўночы,
Ты ўспомніш, што ўмееш лятаць,
I стане наіўныя вочы
Халодная бездань смактаць.
I зманлівай згадкай быцця
Цябе працяне аж да поту, —
I ўласнае станет дзіця
Вучыць не хадзе, а палёту.
Януш Корчак. «Как любить детей»: «Мы наивно боимся смерти, не сознавая, что жизнь — это хоровод умирающих и вновь рождающихся мгновений. Год — это лишь попытка понять вечность по-будничному. Миг длится столько, сколько улыбка или вздох».
Роберт Бёрнс. «ЛіМ», 5.7.85. (Перевод Г. Дубенецкой):
МЕЛОДЫЯ ДЛЯ НЕКАГА
У сэрцы ціха боль жыве —
У сэрцы боль пра Некага;
Мне спаць уночы не дае
Той ціхі боль пра Некага.
Маладыя гады — шчаслівая магчымасць адхіляцца, проста жыць і проста плысці.
Лермонтов. «Молитва»:
Окружи счастием душу достойную;
Дай ей сопутников, полных внимания,
Молодость светлую, старость покойную,
Сердцу незлобному мир упования.
Гісторыя, літаратура нібы падабралі прозвішчы, лепш за якія не ўяўляецца: Пушкін, Лермантаў, Гогаль, Някрасаў, Ляскоў, Дастаеўскі, Талстой, Чэхаў, Бунін... У саміх прозвішчах — дзівосная прыгожасць і рускасць. I крытыкі: Белинский, Чернышевский, Добролюбов, Писарев...
«Способный, очень способный, способный на все».
«Как сильно отличается разговор умных людей от умных разговоров». («Лаконизмы», Литературная газета, В. Борисов. 27.2.85).