Категории
Самые читаемые
RUSBOOK.SU » Разная литература » Военное » Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник) - Коллектив авторов

Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник) - Коллектив авторов

Читать онлайн Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник) - Коллектив авторов

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44
Перейти на страницу:

У сваёй манаграфіі [8], выдадзенай на нямецкай мове і два разы перавы-дадзенай на беларускай, нямецкі гісторык Б. К’яры даследуе розныя пытанні гісторыі ваеннай штодзённасці беларускага грамадства ў перыяд нямецкай акупацыі. У ёй разглядаюцца ў тым ліку і пытанні эканамічнага і сацыяльнага жыцця мясцовага насельніцтва. Даследчык падрабязна апісвае структуру мясцовага самакіравання падчас акупацыі на ўзроўні ад раёна да вёскі, аналізуе яго нацыянальны і ўзроставы склад, адукацыйны ўзровень, паказвае яго цяжкае дваістае становішча «паміж молатам і накавальняй» (г. зн. паміж нямецкай адміністрацыяй і партызанскімі структурамі). Менавіта прадстаўнікі мясцовага самакіравання (старасты, раённыя бургамістры), па меркаванні гісторыка, адказвалі за здачу сялянскім насельніцтвам сельскагаспадарчых падаткаў. Гісторык адзначае, што заход небел арускія сяляне спадзяваліся на агульную прыватызацыю зямлі, падрабязна распавядае пра аграрную рэформу 1942 г. і фактычную немагчымасць яе ажыццяўлення. У навуковай працы надаецца значная ўвага ўплыву партызанскага руху на палітыку нямецкіх акупацыйных уладаў у галіне сельскай гаспадаркі.

Цікавым падаецца таксама даследаванне гісторыка М. Бартушкі [9], якое выйшла ў свет у Германіі ў 2008 г. і выдадзена на беларускай мове ў 2014 г. Некаторую ўвагу ён надае мэтам нямецкай акупацыйнай палітыкі ў Беларусі, сцвярджаючы, што лёс, які мусіў напаткаць Беларусь, доўгі час заставаўся спрэчным пунктам нямецкіх планаў. Згодна са сцвярджэннямі аўтара, частка гісторыкаў лічыць, што Беларусь паводле нацысцкіх планаў павінна была быць германізавана, а іншыя выказваюць меркаванне, што сюды павінны былі перасяліць частку «расава непаўнавартаснага» насельніцтва Прыбалтыкі і Польшчы. Пры гэтым савецкія тэрыторыі пасля чаканай хуткай перамогі павінны былі служыць выключна крыніцай аграрнай прадукцыі і сыравіны. Пасля таго, як надзеі на хуткую вайну не апраўдаліся, гэтая палітыка была зменена. Цяпер немцы планавалі выкарыстоўваць таксама мясцовую вытворчасць і працоўную сілу. Аўтар адзначае, што канфіскацыя лішкаў прадукцыі на карысць нямецкага ўнутранага фронту і войска вымусіла галадаць цэлыя пласты насельніцтва ў Беларусь Гатоўнасць пакінуць паміраць мясцовае насельніцтва ад голаду дзеля мэты забяспечыць сябе, на думку аўтара, таксама вынікала з расісцкай ідэалогіі нямецкага кіраўніцтва.

Цікавасць вызывае праца маладога нямецкага гісторыка А. Бракеля [10]. Даследаванне прысвечана малавядомым аспектам гісторыі Заходняй Беларусі, у тым ліку і эканамічным пытанням падчас Другой сусветнай вайны, на прыкладзе Баранавіцкай вобласці. Разглядаючы факты супрацоўніцтва нацысцкіх уладаў і мясцовага насельніцтва ў гаспадарчай сферы, ён сцвярджае, што ў асноўным тэта супрацоўніцтва насіла прымусовы характар. Аўтар паказвае агульную карціну прыцягнення мясцовага насельніцтва да прымусовай працы і падкрэслівае, што да канца 1943 г. на тэрыторыі Баранавіцкай акругі было зарэгістравана 134 тыс. чалавек мясцовай рабочай сілы, з якой 95 тыс. былі занятыя ў сельскай гаспадарцы.

Вынікі даследаванняў польскіх гісторыкаў могуць служыць у якасці зыходнага матэрыялу для правядзення параўнальнага аналізу асноўных накірункаў аграрнай палітыкі нацыстаў. Заканамернасць такой аналогіі тлумачыцца адзінствам некаторых форм і метадаў правядзення акупацыйнай палітыкі. Сярод гэтых даследаванняў можна выдзеліць працу Е. Карлікоўскага [11], які апісвае акупацыйную палітыку Рэйха і адзін з асноўных акцэнтаў робіць менавіта на аграрнай палітыцы, вельмі падрабязна характарызуе ўсю падатковую сістэму на вёсцы. Аўтар сцвярджае, што немцы, браўшы кантынгенты (натуральныя падаткі), тым не менш пакідалі сялянам сродкі для жыцця.

У працы Ч. Лучака [12] можна знайсці матэрыялы аб вырашэнні пытання адміністратыўнага падпарадкавання акругі «Беласток» і стварэння тут апарата кіравання. Гісторык сцвярджае, што гітлераўская акупацыйная адміністрацыя дамагалася выканання не толькі павялічэння ўраджайнасці сельскагаспадарчых раслін, але таксама і зменаў самой структуры іх вырошчвання, якая павінна была быць дастасавана да патрэб нямецкай ваеннай гаспадаркі. Патрабавалася павялічэнне сельскагаспадарчай і жывёлагадоўчай вытворчасці «любым коштам».

Польскі гісторык беларускага паходжання Ю. Туронак у сваёй працы [13] распрацаваў асабістую канцэпцыю аграрнай палітыкі немцаў на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Перш за ўсё ён адзначыў, што савецкая эвакуацыя, вываз сельскагаспадарчай прадукцыі і жывёлы не закранулі гэтую тэрыторыю, што зрабіла яе становішча лепшым у параўнанні з ўсходняй часткай Беларусь У дадзеным даследаванні разглядаецца таксама стаўленне польскага насельніцтва да новай сітуацыі, яго жаданне нанава злучыць Заходнюю Беларусь з Полынчай. Як сцвярджае даследчык, палякі пачынаюць актыўна ўдзель-нічаць у стварэнні польскай адміністрацыі і паліцыі на тэрыторыі Ззаходняй Беларусь Даводзілася выдаваць асобныя дэкрэты і загады для «altsowjetische Gebiete» і для Заходняй Беларусь Болынасць берлінскіх дэкрэтаў і распараджэнняў, якімі рэгулявалася дзейнасць акупацыйнай адміністрацыі ў Остландзе, не датычыліся Беларусі – для яе былі прадугледжаны асобныя ўказанні. Гісторык падкрэслівае, што пастаянна ўзмацнялася эксплуатацыя беларускай сельскай гаспадаркі, значэнне якой узрасло пасля страты немцамі Украіны.

Польскі гісторык Ч. Мадайчык [14] даследаваў пытанні аграрнай палітыкі немцаў ў сваім навуковым выданні «Фашызм і акупацыя». Ён разглядае Беластоцкую акругу, тэрыторыя якой уваходзіла раней у склад Заходняй Беларусі, якая была далучана да СССР за два гады да пачатку Вялікай Айчыннай вайны і дзе новыя сацыяльныя з’явы яшчэ не паспелі замацавацца. Згодна са сцвярджэннем аўтара, на дадзеным абшары яшчэ засталіся рэшткі прыватнай уласнасці на зямлю, што было выкарыстана нямецкімі акупантамі у сваіх інтарэсах. Аўтар прыйшоў да пераканання, што нацысты трактавалі захопленую тэрыторыю Савецкага Саюза выключна як аб’ект эканамічнай эксплуатации Праблемам аграрнай палітыкі яны не надавалі спачатку вялікай увагі, бо былі перакананыя, што вайна хутка скончыцца перамогай. Аграрныя пераўтварэнні павінны былі ажыццявіцца пасля заканчэння ваенных дзеянняў з разлікам на будучую каланізацыю дадзенай тэрыторыі.

Як вядома, частка тэрыторыі Заходняй Беларусі (а менавіта генеральная акруга «Валынь-Падолія») па нямецкім адміністратыўна-тэрытарыяльным падзеле ўвайшла ў склад рэйхскамісарыята «Украіна», таму для дакладнага асвятлення праблемы мы павінны звярнуцца да прац украінскіх гісторыкаў.

Украінскі гісторык В. М. Немяты ў сваёй працы [15] асаблівую ўвагу ўдзяляе барацьбе сялян супраць аграрных мерапрыемстваў захопнікаў. Аўтар сцвярджае, што немцамі прадугледжвалася размеркаванне захопленай савецкай аграрнай прадукцыі спачатку для арміі, пасля для нямецкага грамадзянскага насельніцтва і ў апошнюю чаргу – для насельніцтва акупаваных краін. Даследчык лічыць, што акупацыйныя ўлады ў мэтах кантролю за вытворчасцю, зборам і вывазам ў Германію сельскагаспадарчай прадукцыі лічылі неабходным захаваць на некаторы час на акупаванай савецкай тэрыторыі буйную сельскагаспадарчую вытворчасць. Але пры гэтым даследчык не адзначае асаблівасцей беларускіх і украінскіх заходніх тэрыторый.

У 3-томным украінскім энцыклапедычным выданні [16] даволі шырока адлюстраваны аграрныя мерапрыемствы нацыстаў. Сцвярджаецца, што рэйхскамісар Украіны Э. Кох лічыў «злачынствам» любы план разданы зямлі мясцовым сялянам. Захопнікі свядома і наўмысна асуджвалі насельніцтва акупаваных тэрыторый на галодную смерць. Задача рэйхскамісарыята заключалася ў тым, каб забяспечыць Вермахт і Германію аграрнай прадукцыяй. У 1943 г. на Украіне і ў іншых раёнах па прамым загадзе стаўкі Гітлера пачалі стварацца так званыя прадукцыйныя крэпасці – базы для нямецкіх войск з непарушным запасам прадуктаў па спецыяльным спісе на «выпадак стратэгічнага адступлення» ці «выпрамлення фронту»; прадукты для гэтых баз рыхтавалі акупацыйныя ўлады за кошт рабавання мясцовага насельніцтва.

Асабліва трэба адзначыць працы сучасных украінскіх гісторыкаў, сярод якіх сваёй грунтоўнасцю, аналізам новай факталагічнай інфармацыі вылучаецца праца маладога навукоўца А. Перахрэста, выдадзеная ў 2010 г. [17]. Гісторык адзначае, што яшчэ ўлетку 1941 г. нацысцкае кіраўніцтва, разумеючы, што аднаразовымі рэквізіцыямі сельскагаспадарчый прадукцыі ў мясцовага насельніцтва нельга забяспечыць Вермахт і Германію, выдала распараджэнне, у якім паспрабавала спыніць некантраляванае рабаванне і пачаць праводзіць распрацаваную аграрную палітыку. Галоўнай задачай была названа арганізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці. Аўтар піша, што сярод нацысцкай вярхушкі існавалі розныя пункты гледжання адносна метадау здзяйснення аграрнай палітыкі. Кіраўніцтва міністэрства па справах акупаваных усходніх тэрыторый на чале з А. Розэнбергам выступала за роспуск калгасаў і лічыла, што сельскагаспадарчая вытворчасць павінна быць заснавана на індывідуальных гаспадарках. А ведамства па чатырохгадовым плане на чале з рэйхсміністрам Г. Герынгам лічыла патрэбным захаваць савецкую кал гасну ю сістэму і планавала арганізаваць сельскагаспадарчую вытворчасць на базе вялікіх гаспадарак. Асаблівую ўвагу гісторык надае таксама стварэнню сістэмы аграрнага кіраўніцтва на акупаваных тэрыторыях, падрабязна разглядае правядзенне пасяўных і ўборачных кампаній 1941–1943 гг., паказвае аграрныя мерапрыемствы гітлераўцаў.

1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44
Перейти на страницу:
На этой странице вы можете бесплатно скачать Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник) - Коллектив авторов торрент бесплатно.
Комментарии
Открыть боковую панель
Комментарии
Вася
Вася 24.11.2024 - 19:04
Прекрасное описание анального секса
Сергій
Сергій 25.01.2024 - 17:17
"Убийство миссис Спэнлоу" от Агаты Кристи – это великолепный детектив, который завораживает с первой страницы и держит в напряжении до последнего момента. Кристи, как всегда, мастерски строит