Радкі і жыццё - Варлен Бечык
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
10. 10.
Еженедельник «Жечивистость» в статье «Решающий момент» пишет: «Каждый, кто трезво смотрит на развитие событий, не может не понимать, что пора незамедлительно остановить такое опасное явление, как разложение государства».
12.10.
Калі хадзілі з дырэктарам да старшыні Камітэта Дзяльца наконт кнігі А. Церахавай, то М. I. раптам узяў са стала сігнал кнігі Ю. Свіркі «Біяграфія памяці». «Выдалі вы яго, як Пушкіна». (Сапраўды, палепшанае выданне на афсетнай паперы № 1 з раскошным афармленнем, у якім чамусьці скрозь зроблены чарнавікі пад Пушкіна.) Стаў чытаць нам:
Мой любы край!
Калі мая рука
Падымецца свяціць не так, як трэба,
Ты пракляні мяне высокім небам
I гневам, што не стыне і ў вяках.
Я адразу падумаў: — I тут перападзе. Усё-такі што за логіка: калі падымецца рука свяціць не так, як трэба (?) — то пракляні, радзіма. Твардоўскі не мог бы і разважаць пра такое: калі здраджу... Навошта!
Але высокі кіраўнік сказаў: вось хай бы так пісала ваша паэтэса...Прачытаў у Віктара Канецкага: «Человек входит в коллектив через общий труд и личную ответственность».
Віталь Кароціч («ЛГ», 14.Х.81):
А я-то и не думал, каюсь, жизнь принимая как игру, что опытом чужим питаюсь, краду его и в долг беру.
Што за найгрыш і поза? Што за пакаянне? Так, мы прысвойваем чужы вопыт і павінны быць удзячнымі за гэта сваім папярэднікам, усім... Але чаму — краду? Далей верш «Листопад»:
Стареющие женщины —
печаль какая, Боже!
С неповторимых лиц
спадает красота.
Хоть в осени весна
совсем пропасть не может,
стареющие женщины —
осенняя тщета.
Послесловие автора. Мне представляется очень важным, чтобы жизнь литератора и все им написанное срастались в целостность — стихи, статьи, повести, сценарии, слова и поступки должны дополнять друг друга».
Нічога сабе публіцыст, калі ён не думаў, што карыстаецца чужым вопытам.
Далей: «Я благодарен Роберту Рождественскому, мужественно (!) и точно переведшему эти стихи».
Вялікая мужнасць!
30.10.
Прыдбаў «Русскую лирику XIX века». Аказалася, яшчэ не ведаю многіх вершаў. Сярод іх і гэта.
Петр Вяземский. «Друзьям» (1862):
Я пью за здоровье не многих,
Не многих, но верных друзей.
Друзей неуклончиво строгих
В соблазнах изменчивых дней.
Я пью за здоровье далеких,
Далеких, но милых друзей,
Друзей, как и я, одиноких
Средь чуждых сердцам их людей.
Пасяджэнне-прыёмнай камісіі СП, з трох да васьмі вечара без перапынкаў. Здаецца, дружна абмяркоўвалі, але галасаванне адсыпала шэсць чалавек з васьмі (сярод іх А. Жыгуноў І К. Тарасаў).
Тарасава разглядаў Пташнікаў: павярхоўная белетрызацыя, няма характараў, асаблівых ідэй. Усё гэта з агаворкамі, але досыць настойліва. Казько пярэчыў, нават (здалося) не без варожасці.
Жыгунова, маладога хлопца, самі ж уцягнулі ў гэта: прапанавалі падаць дакументы, а ён яшчэ нават кнігу не здаў у выдавецтва. Хлопец, відаць, здольны, немітуслівы, удумлівы. То, відаць, неасцярожна зрабілі.
Калі абмяркоўвалі Конана, Р. В. Шкраба расказаў, як рэдактар «Полымя» (Кавалёў) калісьці зарэзаў артыкул Конана, хоць далі станоўчы водзыў Крукоўскі з Лушчыцкім. Пасля артыкул быў надрукаваны ў Маскве. Прыносіць аўтар яго з надпісам Шкрабу.
— А вы падарыце і рэдактару.
Той аднёс. I вось прыходзіць Кавалёў:
— Бачыце, вы гаварылі, што пакрыўдзіцца хлопец, а ён мне падарыў з надпісам.
Усе рагаталі (Кавалёва на камісіі не было).
Даўно хацеў запісаць: у «Комсомольской правде» 26.8.1981 нататка «Дотанцевался...» Д. Братаноўскага: «Александр Чекоткин, руководитель студии современных бальных танцев Центрального Дома культуры железнодорожников нанял Юрия Л., работника таксомоторного парка, и Ю. Котова, чтобы они за 3 тысячи убили Станислава Попова, вместо которого Чекоткин рассчитывал поехать на международный фестиваль бальных танцев. Убийство тщательно готовилось, но в конце концов наемники явились в милицию с повинной. Четыре года лишения свободы в колонии усиленного режима А. Чекоткину».
Да чаго можа прывееці зайздрасць. Па назіранняхг пачуццё гэта ўзрастае ў людзей, якія ўступаюць у спаборніцтва. Сумленныя літаратары яго прыглушаюць, але, відаць, нямногія яго зусім пазбаўлены. Што ж датычыць нашых малодшых пакаленняў — чамусьці ў іх досыць многіх, найбольшы сверб. Дырэктар зрабіў спробу надрукаваць у 3-м томе Збору твораў Васіля Быкава «Мёртвым не баліць». Дамовіўся з сакратаром ЦК А. Т. Кузьміным, узгадніў з двума аддзеламі, напісаў спецыяльнае пісьмо ў Галоўліт. Але начальнік Галоўліта Маркевіч звярнуўся ў Маскву. Адтуль катэгарычна: не друкаваць. Звоніць старшыня Камітэтаі не друкаваць. Дырэктар (ён у адпачынку, але дома): — Друкаваць. Гэткія званкі то Андраюку, то у вытворчы аддзел. Урэшце звоніць сам дырэктар (яму дахаты пазваніў М. I. Дзялец): «Што ж, друкаваць не будзем». Але назаўтра даў тэлеграму на імя сакратара ЦК КПСС М. Зімяніна: «Считаю, что решение не публиковать это произведение является политической ошибкой».
27.11.
Учора — выступление ў Доме літаратара (Ін-т літаратуры), з пачуццём незадаволенасці.
Мэта чытацня — веды ці самаўдасканальванне? Вядома ж, і адно, і другое. Але часта акцэнт ставіцца толькі на першым. У 3. Н. рэдкі дар — яна жыве кнігай і ў снах. Таму часцей помніць усё з драбніцамі,. як помняць толькі сваё. Магчыма, так чытала і Тамара Мікалаеўна, .але дакладна не ведаю.
4.12.
Учора — пахаванне Р. С. Бярозкіна (памёр 1 снежня). Выступілі Быкаў, Палтаран, Барадулін, Тарас... Тарас мне пра трагедыю (і ў жыцці Б-на яны былі) — хвароба, смерць як збавенне.
6.12.
Ці трэба і ці магчыма запомніць сёлетнюю восень як нешта, што мела свой самастойны і асаблівы душэўны лад, з якім ціха пагаджаўся? Ці трэба, ці магчыма скрыжаваць у адной плыні свае нямногія думкі, службовую спешку, нейкія штуршкі незадаволенасці, барахтание ў звычайнасці?
Бельгійскі фільм «Кончиками губ». Закаханасць падлетка ў маладую жанчыну. Фільм добра перадае напружанне, усё звініць, напята... Гэта сапраўды трывожыць
і змушае чакаць чагосьці. Але епатрэбіўея секс, яго далі — заходняе, брыдотнае.
20.12.
Снегапады. Снег, снег — адзін на адзін. Пачаліся дзесьці 12-га, усё засыпалі, спыняюць транспарт. 13-га, тыдзень назад, — уведзена ваеннае становішча ў Польшчы. Вельмі моцная прамова Ярузельскага, агульнае адчуванне своечасовасці мер. На захадзе — ад нечаканасці — пэўная разгубленасць. Цяпер — брэшуць і брэшуць. Адно што можна сказаць з крыўдаю: на жаль, тры пасляваенныя кіраўнікі ў Польшчы (Берут, Гамулка, Герэк) скампраметавалі высокія ідэалы, забрыдзілі бюракратызмам, карупцыяй, самаўзбагачэннем (хто-што, а Герэк — усё адразу). Ганебна! Засмуродзілі, запэцкалі, усё развалілі...
25.12.
На завяршэнні спецкурса падышоў хлопец і даў сшытак вершаў другакурсніка. «Вершы-стихи». Так на вокладцы. Шмат саматужнаеці, нейкай безнадзейнай непрафесійнасці, але нешта ўстойліва вабіць:
Ты хочаш, каб я зорку падарыў?
Няўжо табе мяне самога мал??
«Я ўсё сцярплю, бо я мужчына».
ТРЫЯЛЕТ
Хто скажа мне аб тым,
Кахаеш ты ці не?
Што бачыш ты ў сне,
Хто скажа мне а б тым?
Зірні ты на мяне,
Не называй чужым.
Кахаеш ты ці не,
Хто скажа мне аб тым?
Што без кахання чалавек?
Калека!
Ды ці падобны ён на чалавека?
1982
24.1.
Найвялікшая з пакут — адчуванне бездапаможнасці. Ты не можаш нічога зрабіць.
Пакута ад бесталеннасці — вострая і істотная для духоўнасці, развіцця самасвядомасці, руху і росту. Але яна эгаістычная.
Наогул, калі хочаш не медь гэтых пакут, хоць трохі зменш іх — дбай пра іншых, не пра сябе. Тады, хоць часам, будзеш адчуваць у сабе нешта добрае і дужае. Наогул, эгаізм, самазанятасць, самадбанне павышаюць і няўпэўненасць.
Вось галоўны пісьменнік — з мноствам рэгалій, ужо, як можна лічыць, «преуспевший». Прыносіць новы том у выдавецтва і адразу нечага нервуецца. Быццам тут жа гэты том павінны хапаць і везці ў набор. А ёсць жа ў яго і апломб, і пыха. Зрэшты, гэта быў таленавіты і добры чалавек, істотны для часоў нашага студэнцтва. Праз гады ім набыта горшае — зуд кар’еры, погляд на людзей зверху ўніз, імкненне праштурхнуцца. I вось — чаго ён нервуецца?
Андраюк — мне: — Ад няўпэўненасці.
Чамусьці стома навальваецца на стому. А так жа, здаецца, добра ў бібліятэцы, і востра маркотна, што тут увесь час рухаецца і багацее людскі розум, пакуль ты плывеш у бясконцай тлумні.
Корчыц, размова з ім дома ў мяне. Спакойнае, стрыманае жыццё — без прэтэнзій. Магчыма, у нечым па-абыватальску сцішанае (але ці ведаю я гэта, ды і ці маю права гэтак лічыць), але затое немітуслівая ацэнка людзей, роўная шчырасць, прастата і арганічнасць ва ўсім. Магчыма, і талент, які я, не ведаючы яго прац, мог проста не зразумець.
3.2.
Шупенька гаварыў пра Валю Канаш — з ёю бачыўся ў Доме літаратара. Цудоўная і чыстая сяброўка майго пятага курса. Па маладой легкадумнасці так лёгка разыходзіўся з дзяўчатамі, а іменна ў ёй быццам свяціўся нейкі незамутнёны крышталік. Нават адчуванне было: дзе такія бяруцца. Каб усё разам — і цнатлівасць, і чысціня, і святло. У нейкай рэдкай устойлівасці.