Категории
Самые читаемые
RUSBOOK.SU » Фантастика и фэнтези » Научная Фантастика » Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке) - Герберт Уэллс

Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке) - Герберт Уэллс

Читать онлайн Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке) - Герберт Уэллс

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 40
Перейти на страницу:

- Сплю я, цi што? Увесь свет звар'яцеў, цi гэта я з глузду з'ехаў? - Ён засмяяўся i злёгку тузануў рукою замкнутыя дзверы. - Выгнаны з уласнай спальнi i кiм? Страшэннай бязглуздзiцай!

Ён падышоў да верхняй прыступкi лесвiцы, азiрнуўся i зноў паглядзеў на замкнёныя дзверы.

- Бясспрэчны факт, - вымавiў ён, дакранаючыся да патылiцы, якая ныла. Так, бясспрэчны факт. Але... - Ён безнадзейна пакiваў галавой, павярнуўся i спусцiўся ўнiз.

Ён запалiў лямпу ў сталовай, дастаў цыгару i пачаў хадзiць па пакоi, то бязладна мармычучы, то гучна спрачаючыся сам з сабою.

- Невiдзiмка! - сказаў ён. - Цi можа iснаваць нябачная жывёлiна? У моры - так. Там тысячы, мiльёны! Усе лiчынкi, усе мiкраарганiзмы... а медузы! У моры нябачных iстотаў больш, чым бачных! Раней я нiколi пра гэта не думаў... А ў сажалках! Усе гэтыя малюсенькiя арганiзмы, якiя жывуць у сажалках, - кавалачкi бясколернай, празрыстай слiзi... Але ў паветры? Не! Гэта немагчыма. А ўрэшце - чаму б i не? Калi б чалавек быў бы зроблены са шкла - i то ён быў бы бачны.

Кемп глыбока задумаўся. Тры цыгары ператварылiся ў белы попел, якi рассыпаўся па дыване, перш чым ён загаварыў зноў. Дакладней проста ўскрыкнуў. Потым ён выйшаў з пакоя, прайшоў у сваю прыёмную i запалiў там газ. Гэта быў маленькi пакой, таму што доктар Кемп не займаўся практыкай; там ляжалi газеты. Ранiшнi нумар, разгорнуты, валяўся на стале. Ён схапiў газету, перагарнуў яе i пачаў чытаць паведамленне аб "Незвычайным здарэннi ў Айпiнгу", якое з такой шчырасцю прачытаў Марвелу матрос у Порт-Стоў. Кемп хутка прабег гэтыя радкi.

- Захутаны! - усклiкнуў Кемп. - Пераапрануты! Хавае сваю тайну! Мусiць, нiхто не ведаў пра яго няшчасце. Што ў яго, каб яго чорт узяў, у галаве?

Ён кiнуў газету i пашукаў вачыма на стале.

- Ага! - сказаў ён i схапiў "Сент-Джэмс газэт", якая была яшчэ не разгорнута. - Зараз даведаемся ўсю праўду, - сказаў ён i разгарнуў газету. У вочы яму кiнулiся дзве калонкi: "Цэлая вёска ў Сэсексе звар'яцела!" паведамляў загаловак. - Божа лiтасцiвы! - усклiкнуў Кемп, прагна чытаючы скептычную справаздачу пра ўчарашнiя падзеi ў Айпiнгу, якiя апiсаны намi вышэй. Заметцы папярэднiчала паведамленне, перадрукаванае з ранiшняй газеты.

Кемп перачытаў усё з самага пачатку. "Бег па вулiцы, сыплючы ўдарамi направа i налева. Джаферс у непрытомным стане. Мiстэр Хакстэрс атрымаў сур'ёзныя калецтвы i не можа нiчога паведамiць з таго, што бачыў. Цяжкая знявага вiкарыя. Жанчына захварэла ад страху. Вокны перабiты. Уся гэтая незвычайная гiсторыя, напэўна, выдумка, але ўжо занадта цiкавая, каб можна было яе не надрукаваць".

Кемп упусцiў газету i тупа ўтаропiўся ў адну кропку.

- Напэўна, выдумка! - паўтарыў ён.

Потым схапiў газету i яшчэ раз прачытаў усё з пачатку i да канца.

- Але адкуль узяўся валацуга? Якога чорта ён гнаўся за валацугам?

Кемп бездапаможна апусцiўся ў хiрургiчнае крэсла.

- Гэта не толькi Невiдзiмка, - сказаў ён, - але i звар'яцелы! У яго манiя забойства!..

Калi ўзышла зара i бледныя промнi яе змяшалiся са святлом газа i цыгарэтным дымам у сталовай, Кемп усё яшчэ крочыў з кута ў кут, стараючыся зразумець незразумелае.

Ён быў занадта ўсхваляваны, каб думаць пра сон. Заспаныя слугi, якiя засталi яго ранiцай у такiм выглядзе, падумалi, што на яго дрэнна падзейнiчалi празмерныя заняткi. Ён аддаў незвычайнае, але зусiм яснае распараджэнне згатаваць сняданне на дваiх у кабiнеце наверсе, а потым спусцiцца ўнiз i больш наверсе не паказвацца. Ён працягваў крочыць па сталовай з кута ў кут, пакуль не прынеслi ранiшнюю газету. Пра Невiдзiмку гаварылася шматслоўна, але новым было толькi вельмi бесталковае паведамленне аб учарашнiх падзеях у шынку "Вясёлыя крыкетысты"; тут Кемпу ўпершыню трапiлася iмя Марвела. "Ён сiлай трымаў мяне пры сябе цэлыя дваццаць чатыры гадзiны", - заявiў Марвел. Справаздача аб айпiнгскiх падзеях была дапоўнена некаторымi дробнымi фактамi, у прыватнасцi ўпамiналася аб пашкоджаннi тэлеграфнага провада. Але ва ўсiх гэтых паведамленнях не было нiчога, што пралiвала б святло на ўзаемаадносiны памiж Невiдзiмкам i валацугам, бо мiстэр Марвел прамаўчаў аб трох кнiгах i аб грашах, якiмi ён быў набiты. Скептычнага тону як i не было, i цэлая армiя рэпарцёраў ужо ўзялася за стараннае абследаванне.

Кемп уважлiва прачытаў паведамленне ад радка да радка i паслаў пакаёўку купiць усе ранiшнiя газеты, якiя толькi яна зможа дастаць. Потым праглынуў i iх.

- Ён нябачны! - сказаў Кемп. - I калi меркаваць па газетах, то гаворка iдзе аб раз'юшанасцi, якая пераходзiць у вар'яцтва. Чаго толькi ён не натворыць! Чаго толькi не натворыць! А ён там, наверсе, у мяне ў спальнi, i вольны як вецер. Што ж мне рабiць? Цi можна назваць здрадай, калi... Не!

Ён падышоў да маленькага, заваленага паперамi столiка ў кутку i пачаў пiсаць запiску. Напiсаўшы некалькi радкоў, ён разарваў яе i напiсаў другую. Перачытаў яе i задумаўся. Потым узяў канверт i надпiсаў адрас: "Палкоўнiку Эдаю, Порт-Бэрдок".

Невiдзiмка прачнуўся якраз у тую хвiлiну, калi Кемп запячатваў пiсьмо. Ён прачнуўся ў дрэнным настроi, i Кемп, якi чуйна прыслухоўваўся да самага нязначнага шорагу, пачуў злоснае шлёпанне ног у спальнi наверсе. Потым пачуўся грукат стула, якi ўпаў, i звон разбiтага шкла. Кемп паспяшаўся наверх i нецярплiва пастукаў у дзверы спальнi.

Раздзел XIX

НЕКАТОРЫЯ АСНОЎНЫЯ ПРЫНЦЫПЫ

- Што здарылася? - спытаўся Кемп, калi Невiдзiмка ўпусцiў яго ў пакой.

- Ды нiчога, - быў адказ.

- А шум чаму?

- Прыпадак раздражняльнасцi, - сказаў Невiдзiмка. - Забыўся пра сваю руку, а яна балiць.

- Вы, як бачна, схiльны да такiх успышак?

- Так.

Кемп прайшоў цераз пакой i падабраў асколкi разбiтага шкла.

- Усе факты пра вас сталi вядомымi, - сказаў ён, выпростваючыся. - Усё, што здарылася ў Айпiнгу i ўнiзе, у шынку. Свет даведаўся пра свайго нябачнага грамадзянiна. Але нiхто не ведае, што вы тут.

Невiдзiмка вылаяўся.

- Тайна раскрыта, - працягваў Кемп. - Гэта ж была тайна, я мяркую? Не ведаю, што вы думаеце рабiць, але, зразумела, я гатовы дапамагчы вам.

Невiдзiмка сеў на ложак.

- Наверсе пададзена снеданне, - паведамiў Кемп, стараючыся гаварыць натуральным тонам, i з задавальненнем убачыў, што яго дзiўны госць ахвотна падняўся пры гэтых словах. Кемп павёў яго па вузкай лесвiцы наверх.

- Перш чым мы з вамi што-небудзь распачнём, - сказаў Кемп, - я хацеў бы даведацца больш падрабязна, як жа гэта вы сталi нябачны. - I, кiнуўшы iмгненны насцярожаны позiрк у акно, Кемп усеўся з выглядам чалавека, якога чакае доўгая i грунтоўная размова. У яго зноў прамiльгнула думка, што ўся гэтая гiсторыя - бязглуздзiца, трызненне вар'ята, але думка гэта адразу ж знiкла, калi ён зiрнуў цераз стол на Грыфiна: безгаловы, бязрукi халат сядзеў за снеданнем i выцiраў нябачныя губы сурвэткай, якая цудам трымалася ў паветры.

(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 40
Перейти на страницу:
На этой странице вы можете бесплатно скачать Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке) - Герберт Уэллс торрент бесплатно.
Комментарии
Открыть боковую панель
Комментарии
Вася
Вася 24.11.2024 - 19:04
Прекрасное описание анального секса
Сергій
Сергій 25.01.2024 - 17:17
"Убийство миссис Спэнлоу" от Агаты Кристи – это великолепный детектив, который завораживает с первой страницы и держит в напряжении до последнего момента. Кристи, как всегда, мастерски строит