Категории
Самые читаемые
RUSBOOK.SU » Разная литература » Прочее » Прагрэсар - Сяргей Белаяр

Прагрэсар - Сяргей Белаяр

Читать онлайн Прагрэсар - Сяргей Белаяр

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 2
Перейти на страницу:

Вяртанне нават праз аўтадафэ.

Ад адной толькі думкі пра смерць мужчыну пачынала калаціць. Не столькі ад страху, колькі ад абурэння. Падумаць толькі — убогія гнаявыя чарвякі караюць смерцю звышістоту!

Трыхат прыгадаўусё...

Раптам захацелася зноў пагрузіццаў непрытомнасць. Пачацьусё з чыстага аркуша. На жаль, мінулага не вярнуць. Памылку не выправіць. Місія правалілася. Колькі часу i працы выдаткавана марна. Як шмат мараў і планаў разбілася аб маналіт рэальнасці. Тысячы светлавых гадоў выкінутыя на сметнік. Горш за ўсё было тое, што памерла надзея падцягнуць братоў па розуме, якія знаходзіліся ў змрочным Сярэднявеччы, да ўзроўню вышэйшай цывілізацыі... Скоку не адбылося. Праклятая чэрнь не зразумела добрых намераў, пагрэбвала новымі ведамі, наплявала на будучыню.

Людзі Зямлі аказаліся не гатовыя прыняць новы, напоўнены яркімі фарбамі свет. Адкрыць сэрца і душу пасланцу добрай волі, прыняць як роўнага прадстаўніка высокаразвітай цывілізацыі, якая апярэдзіла чалавечую расу ў развіцці на многія тысячы, калі не мільёны гадоў. Зямляне адмовіліся ад шан­цу выбрацца з багны...

Усведамленне паразы напаўняла сэрца Трыхата горыччу. Няўмольная цвёрдасць святара, які ўпіваўся ўласнай уладай, жорсткая пагарда суда Інквізіцыі, непахісная рашучасць вярнуць грамадству яго сябра...

Людзі нават не зразумелі, з кім мелі справу. Для іх Ратэнгут быў не іншапланецянінам, а ўсяго толькі апантаным Д'яблам адзінапляменцам. Вартым жалю, не знаёмым з асабістай гігіенай тубыльцам...

Перад вачыма Трыхата пранеслася чарада малюнкаў. Зала пасяджэнняў Арэапага разумных светаў. Прадстаўнікі дзясяткаў рас. На парадку дня толькі адно пытанне: лес насяляўшай планету Зямля гуманоіднай формы жыцця. Разумнай, але той, што спынілася ў сваім развіцці. Працяглыя спрэчкі па пытанні наконт будучыні чалавецтва. Канчатковы вердыкт, вынесены большасцю галасоў: дапамагчы людзям далучыцца да Кааліцыі разумных светаў. Арганізацыя міжзоркавай экспедыцыі. Доўгі, стомны палёт да Зямлі. Пасадка на планету і першы кантакт...

Ратэнгут дакладна следваў інструкцыям, аднак рэакцыя зямлян аказалася зусім не такой, якой ад іх чакалі. Чэрнь не пранікпася важнасцю зорнай місіі Трыхата. Замест таго, каб абагаўляць пасланца Кааліцыі, людзі папічылі яго слугой Д'ябла. Занадта моцна над сялянамі дамінавалі мясцовыя прымітыўныя рэлігійныя вераванні. Чэрнь накінулася на Ратэнгута і па-зверску збіла яго. Разграміла бот і знішчыла падарункі. Трыхата адвезлі ў бліжэйшы горад і перадалі Святой Інквізіцыі...

Няўдача садзейнічання гістарычнаму прагрэсу. Папон. Пагроза смерці. Тры­хат ніяк не чакаў, што ўсё так павернецца. Ніхто і не казаў, што будзе лёгка, апе каб вось так... Было ад чаго знервавацца і ўпасці ў засмучэнне. Самым дрэнным аказалася тое, што ў Ратэнгута адсутнічала магчымасць паведаміць пра свой лёс таварышам. Перадатчык быў знішчаны разам з ботам. Трыхата хопяцца толькі праз трое сутак, калі ён прапусціць запланаваны сеанс сувязі. Пачнуць шукаць па пеленгу маяка, прымацаванага да вопраткі. Бяда ў тым, што каты адабрапі ў мужчыны камбінезон. Узамен дапі бруднае, смярдзючае рыззё...

Праклятая чэрнь! I навошта толькі астранаўт пагадзіўся ляцець да Зямлі?.. Сядзеў бы лепш на роднай планеце. Самаўдасканальваўся. Дык не ж. Захацелася адчуць сябе героем, які нясе святло і прагрэс дзікунам...

Лёгкі шум прыцягнуў увагу Ратэнгута. Мужчына схамянуўся. Абвёў позіркам скпяпенне і сцены. Нягледзячы на тое, што вочы прызвычаіліся да змроку, знайсці крыніцу шуму не атрымалася. Невядомасць пужала. Прымушала цела пакрывацца халодным ліпкім потам.

Гук паўтарыўся. На гэты раз бліжэй. Трыхат прыўзняў галаву, некалькі імгненняў углядаўся ў цемру. Нарэшце заўважыў у нейкім метры ад сябе чорны камяк. Доўгі хвост, маленькія лапы і вушы.

Пацук...

Да слыху астранаўта данесліся шамаценне і піск. Недзе злева. Ратэнгут павярнуў гапаву. 3 дзіркі ў куце цямніцы з'явіўся яшчэ адзін пацук. Ён павёў галавой, абнюхваючы паветра, затым зрабіў некалькі маленькіх крокаў. За­мер. Вачэй пачвары мужчына бачыць не мог, апе ніколькі не сумняваўся, што пацук вытарэшчыўся на яго.

Трыхат з цяжкасцю зглынуў, адчуваючы, як страх разліваецца па целе. Як аказалася, два монстры былі толькі авангардам. Праз некалькі імгненняў з дзіркі з'явілася яшчэ адна тварына. За ёй — яшчэ. I яшчэ...

Істот станавілася ўсё больш. Беспардонныя звяркі пішчалі, білі хвастамі i тупалі лапамі па зямлі, прымушаючы Ратэнгута ўздрыгваць ад жаху і агіды. Трыхат паспрабаваў паварушыць канечнасцямі, каб узняцца, аднак ні рукі, ні ногі не адгукнуліся. Падобна на тое, што каты перастараліся...

Бездапаможнасць нараджала безвыходнасць. Астранаўт ніяк не могузяць сябе ў рукі. Блізкае суседства канкурэнтаў у барацьбе за выжыванне прымушала трапятаць, успамінаць першабытныя страхі, клясці той дзень, калі Ратэнгут даў згоду на ўдзел у місіі. Астранаўт прадставіў сабе, як вечна галодныя монстры накінуцца на яго, стануць драць плоць вострымі, як брытвы, зубамі, піць кроў, атрымліваць асаподу ад яго пакут...

Жах Трыхата мапа чым адрозніваўся ад жаху дыназаўраў, уся браніраванная моц і тоўсты панцыр якіх не ратавалі ад нахабнай пражэрлівасці пацукоў. Цяпер ужо і смерць ад рук тубыльцаў здавалася астранаўту не такой зневажальнай.

Чорная маса, нібы адчуўшы страх чалавека, ускалыхнулася. Завіравала і накінулася на астранаўта.

1 2
Перейти на страницу:
На этой странице вы можете бесплатно скачать Прагрэсар - Сяргей Белаяр торрент бесплатно.
Комментарии
Открыть боковую панель
Комментарии
Вася
Вася 24.11.2024 - 19:04
Прекрасное описание анального секса
Сергій
Сергій 25.01.2024 - 17:17
"Убийство миссис Спэнлоу" от Агаты Кристи – это великолепный детектив, который завораживает с первой страницы и держит в напряжении до последнего момента. Кристи, как всегда, мастерски строит