Категории
Самые читаемые
RUSBOOK.SU » Детская литература » Прочая детская литература » Казкi (на белорусском языке) - Ганс Андерсен

Казкi (на белорусском языке) - Ганс Андерсен

Читать онлайн Казкi (на белорусском языке) - Ганс Андерсен

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 63
Перейти на страницу:

- Нiхто, нiхто, нават мой уласны цень! - настойваў цень, якi меў на гэта сваю прычыну.

Нарэшце яны прыбылi ў краiну, якой кiравала прынцэса, калi бывала дома.

- Паслухай, дружа! - сказаў тут цень вучонаму. - Цяпер я дасягнуў вышэйшага шчасця i магутнасцi чалавечай i хачу зрабiць тое-сёе i для цябе! Ты застанешся пры мне, будзеш жыць у маiм палацы, ездзiць са мной у каралеўскай карэце i атрымлiваць сто тысяч рыксдалераў у год. Але за гэта ты павiнен дазволiць называць цябе ценем усiм i кожнаму. Ты не павiнен i заiкацца, што быў калi-небудзь чалавекам. А раз у год, у сонечны дзень, калi я буду на балконе перад усiм народам, ты павiнен будзеш ляжаць ля маiх ног, як i патрэбна ценю. Трэба табе сказаць, што я жанюся на прынцэсе; вяселле - сёння вечарам.

- Не, гэта ўжо абы-што! - ускрыкнуў вучоны. - Не хачу я гэтага i не зраблю! Гэта азначала б - абманьваць усю краiну i прынцэсу! Я скажу ўсё! Скажу, што я чалавек, а ты толькi пераапрануты цень - усё, усё скажу!

- Нiхто не паверыць табе! - сказаў цень. - Ну, будзь жа разважным, а то я паклiчу варту!

- Я пайду да прынцэсы! - сказаў вучоны.

- Ну, а я траплю да яе раней за цябе! - сказаў цень. - А ты пойдзеш пад арышт.

Так i сталася: варта падпарадкавалася таму, за каго, як усе ведалi, выходзiла замуж прынцэса.

- Ты дрыжыш! - сказала прынцэса, калi цень зайшоў да яе. - Што-небудзь здарылася? Не захварэй, глядзi! Сёння ж вечарам наша вяселле!

- Ах, я пражыў толькi што страшную хвiлiну! - сказаў цень. - Падумай... Ды цi шмат, па сутнасцi, патрэбна мазгам якога-небудзь няшчаснага ценю!.. Падумай, мой цень звiхнуўся, уявiў сябе чалавекам, а мяне называе - падумай толькi - сваiм ценем!

- Якi жах! - сказала прынцэса. - Спадзяюся, яго замкнулi?

- Вядома, але я баюся, што ён нiколi не апамятаецца!

- Бедны цень! - уздыхнула прынцэса. - Ён вельмi няшчасны! Было б сапраўдным дабрадзействам пазбавiць яго ад той часцiнкi жыцця, якая яшчэ ёсць у iм. А калi добра падумаць, дык, па-мойму, нават неабходна пакончыць з iм як найхутчэй i без шуму!

- Усё-такi гэта жорстка! - сказаў цень. - Ён быў маiм вечным слугой! - i цень прытворна ўздыхнуў.

- У цябе высакародная душа! - сказала прынцэса.

Вечарам увесь горад быў iлюмiнаваны, грымелi гарматныя стрэлы, салдаты вiталi стрэльбамi. Вось было вяселле! I прынцэса з ценем выйшлi на балкон паказацца народу, якi яшчэ раз пракрычаў iм "ура".

Вучоны не чуў гэтай радасцi - з iм ужо ўсё было скончана.

БРЫДКАЕ КАЧАНЯ

Хораша было за горадам! Стаяла лета. На полi ўжо залацiлася жыта, авёс зелянеў, сена было складзена ў стагi; па зялёным лузе пахаджваў даўганогi бусел i балакаў па-егiпецку - гэтай мове ён навучыўся ад сваёй мацi. За палямi i лугамi цямнеў вялiкi лес, а ў лесе хавалiся глыбокiя сiнiя азёры. Так, хораша было за горадам! Сонца асвятляла старую сядзiбу, абкружаную глыбокiмi канавамi з вадой. Уся зямля - ад сценаў хаты да самай вады - зарасла лопухам, ды такiм высокiм, што маленькiя дзецi маглi стаяць пад самымi буйнымi яго лiстамi ў поўны рост.

У гушчары лопуху было гэтак жа глуха i дзiка, як у густым лесе, i вось там сядзела на яйках качка. Сядзела яна ўжо даўно, i ёй гэты занятак даволi-такi надакучыў. Да таго ж яе рэдка наведвалi, - iншым качкам было больш даспадобы плаваць па канаўках, чым сядзець у лопуху ды кракаць разам з ёю. Нарэшце яечныя шалупайкi затрашчалi.

Качаняты заварушылiся, застукалi дзюбкамi i высунулi галоўкi.

- Пiп, пiп! - сказалi яны.

- Крак, крак! - адказала качка. - Паспяшайцеся.

Качаняты выкараскалiся сяк-так са шкарлупiны i сталi азiрацца наўкол, разглядваючы зялёныя лiсты лопуху. Мацi не перашкаджала iм - зялёны колер карысны для вачэй.

- Ах, якi вялiкi свет! - сказалi качаняты.

Ну вядома! Зараз iм было куды вальней, чым у шкарлупiне.

- Цi не думаеце вы, што тут i ўвесь свет? - сказала мацi. - Ды не! Ён цягнецца далёка-далёка, туды, за сад, за поле... Але, шчыра кажучы, там я зроду не была!.. Ну што, усе ўжо выбралiся? - I яна ўзнялася на ногi. - Ды не, яшчэ не ўсе. Самае вялiкае яйка цалюткае! Ды калi ж гэтаму будзе канец! Я хутка зусiм страчу цярпенне.

I яна ўселася зноў.

- Ну, як справы? - запытала старая качка, прасунуўшы галаву ў гушчар лопуху.

- Ды вось, з адным яйкам нiяк не магу справiцца, - сказала маладая качка. - Сяджу, сяджу, а яно ўсё не лопаецца. Затое зiрнi на тых малечаў, што ўжо вылупiлiся. Проста цуд! Усе, як адзiн, - у бацьку. А ён, нягоднiк, нават не наведаў мяне нi разу!

- Пастой, пакажы мне спачатку тое яйка, якое не лопаецца, - сказала старая качка. - Цi не iндычынае яно, чаго добрага? Ну канешне! Вось менавiта так i мяне аднойчы ашукалi. А колькi клопатаў было ў мяне потым з гэтымi iндычанятамi! Ты не паверыш: яны гэтак баяцца вады, што iх не загонiш у канаву. Я й шыпела, i кракала, i проста штурхала iх у ваду, - не iдуць, ды i толькi. Дай хiба яшчэ раз зiрну. Ну, так i ёсць! Iндычынае! Кiдай яго ды iдзi вучы сваiх дзетак плаваць!

- Ды не, я, мабыць, пасяджу, - сказала маладая качка. - Ужо столькi цярпела, што можна яшчэ крыху пацярпець.

- Ну i сядзi! - сказала старая качка i пайшла.

I вось нарэшце вялiкае яйка трэснула.

- Пiп, пiп! - запiшчала птушаня i вывалiлася са шкарлупiны. Але ж якое яно было вялiкае i брыдкае!

Качка агледзела яго з усiх бакоў i ўсплёснула крыламi.

- Жахлiвы вырадак! - сказала яна. - I зусiм не падобны на iншых! Цi ж не iндычанё гэта i на самой справе? Але ж у ваду ён у мяне патрапiць, хай сабе мне давядзецца спiхнуць яго туды сiлай!

На наступны дзень надвор'е стаяла цудоўнае, зялёны лопух быў залiты сонцам.

Качка з усёй сваёй сям'ёй накiравалася да канавы. Боўць! - i яна апынулася ў вадзе.

- Крак-крак! За мной! Хутка! - паклiкала яна, i качаняты адзiн за адным таксама бухнулiся ў ваду.

Спачатку вада накрыла iх з галавою, але яны зараз жа вынырнулi i выдатна паплылi наперад. Лапкi ў iх так i запрацавалi, так i запрацавалi. Нават брыдкае шэрае качаня не адставала ад iншых.

- Якое ж гэта iндычаня? - сказала качка. - Вунь як слаўна грабе лапкамi! I як прама трымаецца! Не, гэта мой уласны сын. Ды ён зусiм не такi i брыдкi, калi добра прыгледзецца да яго. Ну, хуценька, хуценька за мной! Я зараз выведу вас на людзi - мы пойдзем на птушыны двор. Толькi трымайцеся блiжэй да мяне, каб хто-небудзь не наступiў на вас, ды сцеражыцеся кошак!

Хутка качка з усiм сваiм вывадкам дабралася да птушынага двара. Бог ты мой! Што тут быў за шум! Дзве качыныя сям'i бiлiся з-за галоўкi вугра. I ў рэшце рэшт гэтая галоўка дасталася кошцы.

- Вось так заўсёды i бывае ў жыццi! - сказала качка i аблiзнула язычком дзюбу - яна i сама была не супраць паспытаць вугрынай галоўкi. - Ну, ну, варушыце лапкамi! - закамандавала яна, павярнуўшыся да качанят. Кракнiце i пакланiцеся вунь той старой качцы! Яна тут знатнейшая за ўсiх. Яна гiшпанскай пароды i таму такая тлустая. Бачыце, у яе на лапцы чырвоны шматок! Як прыгожа! Гэта вышэйшая адзнака, якой толькi можа ўдастоiцца качка. Гэта значыць, што яе не хочуць згубiць, - па гэтым шматку яе адразу пазнаюць i людзi, i жывёлы. Ну, хутка! Ды не трымайце лапкi разам! Добра выхаванае качаня павiнна выварочваць лапкi наверх. Вось так! Глядзiце. Цяпер нахiлiце галоўкi i скажыце: "Крак!"

Качаняты так i зрабiлi.

Але iншыя качкi агледзелi iх i гучна загаварылi:

- Ну вось, яшчэ цэлая плойма! Быццам без iх нас мала было! А адно якое брыдкае! Гэтага ўжо мы нiяк не пацерпiм!

I зараз жа адна качка падляцела i дзеўбанула яго ў шыю.

- Пакiньце яго! - сказала качка-мацi. - Яно ж вам нiчога не зрабiла!

- Хай сабе i так. Але якое яно вялiкае i нязграбнае! - прашыпела злая качка. - Не пашкодзiць яго трохi правучыць.

А знатная качка з чырвоным шматком на лапцы сказала:

- Слаўныя ў цябе дзеткi! Усе вельмi, вельмi мiлыя, акрамя аднаго, бадай... Небарака не ўдаўся! Добра было б яго перарабiць.

- Гэта немагчыма, ваша мiласць, - адказала качка-мацi. - Яно непрыгожае гэта праўда, але ў яго добрае сэрца. А плавае яно не горш, адважваюся нават сказаць - лепей за iншых. Я думаю, з цягам часу яно выраўнуецца i стане трохi меншае. Яно занадта доўга праляжала ў яйку i таму трохi перарасло. - I яна разгладзiла дзюбкай пёркi на яго спiне. - Акрамя таго, яно качар, а качару прыгажосць не вельмi патрэбна. Я думаю, яно вырасце моцным i праб'е сабе дарогу ў жыццё.

- Астатнiя качаняты вельмi, вельмi мiлыя! - сказала знатная качка. - Ну, будзьце як дома, а калi знойдзеце вугрыную галоўку, можаце прынесцi яе мне.

I вось качаняты сталi паводзiць сябе як дома. Толькi беднаму качаняцi, якое вылупiлася пазней за iншых i было такое брыдкае, нiхто не даваў праходу. Яго дзяўблi, штурхалi i дражнiлi не толькi качкi, але нават куры.

- Занадта вялiкае! - казалi яны.

А iндыйскi певень, якi нарадзiўся са шпорамi на нагах i таму ўяўляў сябе ледзь не iмператарам, надзьмуўся i, быццам карабель на ўсiх ветразях, падляцеў проста да качаняцi, паглядзеў на яго i злосна залапатаў; грабеньчык у яго ажно налiўся крывёй. Беднае качаня проста не ведала, што яму рабiць, куды падзецца. I трэба ж было яму нарадзiцца такiм брыдкiм, што ўвесь птушыны двор смяецца над iм!

Так прайшоў першы дзень, а потым стала яшчэ горш. Усе гналi беднае качаня, нават браты i сёстры злосна казалi яму: "Хай бы кошка сцапала цябе, агiдны вырадак!" А мацi дадавала:"Вочы б мае на цябе не глядзелi!" Качкi шчыпалi яго, куры дзяўблi, а дзяўчына, якая давала птушкам корм, адштурхоўвала яго нагой.

1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 63
Перейти на страницу:
На этой странице вы можете бесплатно скачать Казкi (на белорусском языке) - Ганс Андерсен торрент бесплатно.
Комментарии
Открыть боковую панель
Комментарии
Вася
Вася 24.11.2024 - 19:04
Прекрасное описание анального секса
Сергій
Сергій 25.01.2024 - 17:17
"Убийство миссис Спэнлоу" от Агаты Кристи – это великолепный детектив, который завораживает с первой страницы и держит в напряжении до последнего момента. Кристи, как всегда, мастерски строит