Категории
Самые читаемые
RUSBOOK.SU » Разная литература » Прочее » Бэзавы попел - Ала Сямёнава

Бэзавы попел - Ала Сямёнава

Читать онлайн Бэзавы попел - Ала Сямёнава

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28
Перейти на страницу:

А тым часам, у 1982 годзе, было яшчэ некалькі лістоў, у якіх Міхась, упадабаўшы ролю рамантычнага скептыка, дакараў маю сумотную шэрасць i папракаў у квакерстве, фарысействе i розных іншых смяротных грахах. Можа, i не варта было б цытаваць адзін з яго апошніх лістоў, але ж у ім так відаць той самы „талант общения”, які ён сам у сябе адмаўляе. Талент, так бы мовіць, маналагічнага дыялогу. Toe, чаго няма ў яго творах, i тое, што, можа, не заўсёды было заўважнае ў жыцці — ён быў негаваркі, больш моўчкі назіраў, пасміхаўся, даваў раптам нечаканую характарыстыку.

„Даражэнькая! Ала!

Сіберны твой скразнячок прасвістаў маю істоту навылёт. Bo i цяпер нешта казыча пад лапаткамі, але я абтросся ад дрыжыкаў i мушу ўсё ж сказаць, што нешта не падабаешся ты мне сёння, дара­жэнькая! Дарэчы, вось я заўважыў, што i „даражэнькім” ты мяне хрысціш, як не ў гуморы. Буду плаціць табе тым жа i я, даражэнькая.

А цяпер скажы, на якое ліха мне Ar. (добра хоць не У.), навошта S.S. — нават ён, душу i розум якога я сапраўды цаню, — навошта мне яны, калі мне трэба нешта, што абарочвалася б табой, крупінкай тваёй увагі ды нейкай няхай прыхамацінкай, бо няўжо ты не зразумела, што я стаў тут капрызлівы — не на чытанне, — не, не на яго, а на чалавечае слова i жэст, i мне сапраўды крыўдна, калі ты адмерваеш нейкую „дыстанцыю”, якая табе магла прымроіцца толькі тады, калі ты пра сябе ці пра мяне падумала блага — а можа, i пра абодвух. Не падабаецца мне, што ты рядишься в этакую просвирню или сваху от

Александра Серг[еевича], а мне от него оставляешь каких-то А.П. [Анну Пятроўну Керн], Е.К. [Елізавету Ксавер'еўну Варанцову], — по­чему бы еще и не Собаньскую! Последнюю A.C. любил, может, правда, в известном смысле. Ну что, получила? „Секс-бомбочки” под меня подкладываешь? А? А сама захінулася У.-каўскай хусткай-канаплянкай i перастарэкаеш! А сама ўсміхаешся сабе хітранька i думаеш: ухопіць тую бомбу ці не?

Халера яго ведае, за якую „бомбачку” я, прыехаўшы, ухаплюся i які „бікфордавы шнур” падпалю! Вось панаглядаеш, але наперад ска­жу, што ва ўсім толькі ты будзеш вінаватая, бо жорсткім сэрцам ды яшчэ i супрацьжонкавых ірвоў вакол сябе накапала, „ежей”, аж чарнее i курчыцца ўвачавідкі любы бедны лісток надзеі! Хіба можна так?

Ты як-небудзь у вольную хвіліну ўсё гэта вазьмі вось i разваж, значыцца, так: ты не крыўдуеш на мяне за „адповедзь”, як я на цябе за „сівер” — згода? а „чтиво” якое-небудзь часопіснае i нечасопіснае падбяры, спагані ca сваіх знаёмых даўгі. Я што прачытаю, што хоць вокам пракіну, „веласіпедна”, як пісаў некалі Гершэнзон, кажучы пра чытанне „пехам” i пра тое, што завецца „галопам”, a ў яго, бы, — „веласіпеднае”! У яго ёсць увогуле „пешак” чытання на прыкладзе „Оне­гина” — многа дробязей, але цікава, праўда.

Не сварыся, даражэнькая, калі ласка, са мной, умягчайся ду­шой, думай часам не толькі пра каралішчавіцкіх сабачак [я яму апісвала гісторыю разумніцы Пальмы], але i пра тое, што i чалавекі іншым часам бываюць удзячныя i верныя нават — хаця б у дружбе.

Выдавецкія навіны мяне чамусьці мала кранулі, хоць я i рады за [прызначэнне] В. Ён хлопец, здаецца, сур'ёзны i не амбітны, i не хварэе, здаецца, на D.-скія комплексы абойдзеннага ды пакрыўджанага — а это уже последнее дело для литератора и первая проба для чи­новника от литературы. D., к сожалению, чиновник, и его беда в том, что боится признаться себе в этом. С такой половинчатостью карьеру делать трудно, a D. надо делать карьеру, пока не поздно — последние часы окончательного решения прошли! Прошляпит, боюсь. И обозлит­ся еще больше. А так можно стать понеприятнее и Е. Вот видишь, как я бываю зол. И не такой уж я паинька.

Но... полюбите нас черненькими, а беленькими мы сами себя полюбить можем. Каково?

Пиши. Ты не спрашиваешь, что мои дела, и правильно делаешь, потому что ничего определенного еще не знаю. Пиши, пиши.

Міхась”

Тут прамільгнула тое, што я ведала, адчувала i што потым сцвердзіў Міхась — ён быў верны ў сяброўстве i ўдзячны. „Дыстанцыя” ж, пры якую i згадвае Стральцоў, паводле майго ліста, дыстанцыя паміж Талентам Стрельцовым i аматаркай Красы, якую часам даймае сверб пісьма, — дыстанцыя гэтая „огромного размера”. Тое ж, што ў наступным лісце сам Стральцоў называе сябе „аматарам ад пісьменства прыгожага” — то тут боль: i ад крыўды — наноў пачынаць жыццё? I боль ад няспраўджанага, ад нязробленага. I тая скруха, што магла праняць каго хочаш, калі ён даведаўся — а хутчэй за ўсё такі даведаўся — пра словы адной з літаратурна-кіруючых асоб: „Сядзіць там, у ЛПП, i хай сабе сядзіць”. Сябры Стральцова вялі перамовы наконт датэрміновага вызвалення пісьменніка.

Увогуле магу сабе ўявіць адчай ягоны — там, у Мазыры: „втол­кнули в зону — и будь здоров”. Што ж тады ўсё зробленае ім? Усё напісанае? Ён, аўтар „Загадкі Багдановіча”, „Смалення вепрука”, ча­лавек, што стварыў „Адзін лапаць, адзін чунь”, — ва ўладзе „прапо­ров”. Чаго ж вартае тады ўсё, што зроблена? Яшчэ раз мушу падкрэсліць — я не бяру на сябе смеласць вінаваціць тых, хто спрыяў яго знаходжанню „ў зоне”, не ведаю, ці было нейкае іншае выйсце ці не. Але магу ўявіць увесь жах яго цвярозага ўяўлення, калі ён апынуўся — без суда i следства, без крымінальных прычын — за агароджай зачыненай установы. Ён, тонкі філосаф, паэт, чалавек трапяткой на­туры... „Ён быў падобны да спітага Бога”, — пісаў пра Поля Верлена Жуль Рэнар. На каго падобны быў Міхась Стральцоў? На Бога за кратамі, Бога грэшнага i бязвіннага? Вінаватага i невінаватага?

Тым часам той грэшны бог лічыў дні. Да звароту.

„Можа здарыцца так, што пісьсо гэта сам даганю ў Менску. Але — пішу „с той горькой радостью” i т.д. Бацюхны-светы! Больш за год прайшло, адмалацілася, адгрукалася — i года, папраўдзе, не так шка­да, як таго, што час упушчаны не для пісаніны нават (Бог з ёй!), а для вырашэння спраў жыццёвых i неадкладных. Вось выйду, а сам у цянётах большых i шчыльнейшых, чым быў раней. Вось што раз'юшвае!

О багі!

Пазваню табе з дарогі, калі надарыцца, пакуль жа — i сумна, i няпэўна ў мяне на душы, i адчуванне, што воля як быццам i не радуе, што быццам нечага i шкада — няволі? Кветкі мае тут завялі ўсе (незнарок як у Рубцова выйшла: „Алые цветы мои в садике завяли все”) — наогул. Сіратлівасць i пустэча. У каго яшчэ... „Мокнет, осыпается весь мой бедный сад, листья пожелтевшие по ветру летят”? Але гэта так, дзеля мінору, можа, прафілактычнага — журба. Будзем лічыць, што журба — пачуццё здаровае.

Каб у цябе хоць усё добра было! Матухна. Малю некага i малюся! Мысленна не на вежах Гедымінавых нават, не на ірвах наваградскіх, а на кручы маёй надсожаўскай — на паляпшэнне лёсаў чалавечых, а не на злом галавы! Быць таму! I — аман!

А так — клопату таго, што Z.-ны будуць хадзіць у майстрах нароўні з якімі італійскімі ці фряжскими. У нас усе майстры — i К., i У., i Р., i К., i М. Ну ix! Я радуюся, што ў мяне хоць зайздрасці чорнай няма. Я — аматар ад пісьменства прыгожага. І даволі.

Бывай мо да сустрэчы.

Міхась.

11.10.82”.

Зайздрасці ў яго сапраўды не было. Але грэблівасць нават ней­кая да ваяўнічага графаманства натуральна прысутнічала заўсёды. Увогуле ён, як Рэмі дэ Гурмон, лічыў: „Няхай сабе жывуць; мяжу мы адзначылі, ёсць два тыпы пісьменнікаў: тыя, хто ўмее пісаць, i тыя, хто не ўмее пісаць, — таксама, як ёсць спевакі безгалосыя i з голасам”. Так, ён згадзіўся б з дэ Гурмонам: „...узнікла літаратура без стылю, падобная на вялікі шлях, дзе няма ні травы, ні ценю, ці прахалодных крыніц”. A сапраўды — колькі ў нас тых бальшакоў — голых, шэрых, нудотных. Гладкіх, як блін, ці ў выбоінах. Але ж жывога, прыгожага, на што кінулася б вока, мала. Аднак — кніга за кнігай, публікацыя за публікацыяй. I пакуль што ані так званая перабудова нічога ў нас на Беларусі не змяніла, ані рынак не зменіць. (Ды кірмаш той — наўрад ці спрыяе сапраўднай літаратуры. Ледзь не ў кожнай краме — ці Агата Крысці, ці які бестселерчык з малапрыстойнымі малюнкамі.)

Былі кастрычнік-лістапад 1982 года. Рабіліся афіцыйныя захады наконт вызвалення, лісты былі кароткія, пахаплівыя, што тэлеграмы.

„Дзень добры, Ала!

Я дарэмна абнадзейваў цябе, думаючы, што траплю ў Менск 12­га. Гэтага не здарылася, бо не сабраўся высокі суд. Не хачу зноў лунаць во облацех, але спадзяюся на 19-20. Калі так, адказаць мне ўсё роўна не паспееш. Таму развітваюся да сустрэчы.

Пішу таму, што не хачу, каб ты нервавалася дарэмна: можа, не праз мяне наогул, а праз маю нягжэчнасць, нядбайнасць аб прыстойнасці — хаця б у тым, што датычыць перапіскі.

На сконе свайго тутэйшага жыцця я чамусьці стаў спакойны, як трансфарматарная будка. Ох, не к дабру гэта, мусіць. — Паглядзім.

Пакуль бывай. Як сустрэнемся?

Міхась.

14.Х.82”.

„Дарагая Ала!

Увёў, увёў я сябе i цябе ў зман дачасна i міжволі! Заела мой лёс, як патрон у казённіку — ні стрэліць, ні назад падаць. Адно добра — бібліятэку я перадаў i ўздыхнуў з найвялікшай палёгкай. Камісіі прайшоў. Чакаю суда. A суддзі то хварэюць, ці з чужымі бабамі, паводле Чэхава, недзе ў фінскай лазні начуюць. Можа, i не так. Кажуць, усё ж хварэюць. А я хварэю на нудоту, на халодную злосць, на боязь асенне-зімовай слаты i прымаразкаў — i душа асенняя, падшэрхлая i ачарсцвелая. Пахукай мо на яе, га?

1 ... 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28
Перейти на страницу:
На этой странице вы можете бесплатно скачать Бэзавы попел - Ала Сямёнава торрент бесплатно.
Комментарии
Открыть боковую панель
Комментарии
Вася
Вася 24.11.2024 - 19:04
Прекрасное описание анального секса
Сергій
Сергій 25.01.2024 - 17:17
"Убийство миссис Спэнлоу" от Агаты Кристи – это великолепный детектив, который завораживает с первой страницы и держит в напряжении до последнего момента. Кристи, как всегда, мастерски строит