Категории
Самые читаемые
RUSBOOK.SU » Справочная литература » Словари » Беларуска-расейскi слоўнiк для школьнiкаў - Александр Булыка

Беларуска-расейскi слоўнiк для школьнiкаў - Александр Булыка

22.04.2024 - 11:01 0 0
0
Беларуска-расейскi слоўнiк для школьнiкаў - Александр Булыка
Описание Беларуска-расейскi слоўнiк для школьнiкаў - Александр Булыка
Читать онлайн Беларуска-расейскi слоўнiк для школьнiкаў - Александр Булыка

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 48
Перейти на страницу:

Булыка Александр

Беларуска-расейскi слоўнiк для школьнiкаў

Аўтар-укладальнiк Аляксандар Булыка

Беларуска-расейскi слоўнiк

для школьнiкаў

Прадмова

Гэты беларуска-расейскi слоўнiк прызначаны найперш для вучняў i настаўнiкаў сярэдняй школы. Аднак, зразумела, карыстацца iм могуць таксама навучэнцы i выкладчыкi вучэльняў, каледжаў i тэхнiкумаў, студэнты вышэйшых навучальных устаноў.

Слоўнiк можа быць выкарыстаны пры перакладах з беларускай мовы на расейскую, на занятках па развiццю мовы. У сувязi з тым, што гэты лексiкаграфiчны даведнiк будзе служыць вучэбным дапаможнiкам, пры яго ўкладаннi ўлiчана моўная практыка вучняў.

Рэестр слоўнiка ўключае болей за 10 тысяч лексiчных адзiнак, якiя не супадаюць з расейскiмi адпаведнiкамi або маюць iстотныя фармальныя адрозненнi ад iх. Аснову рэестра складае агульнаўжывальная лексiка сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы. Акрамя таго, пададзены абласныя словы, што атрымалi пашырэнне ў мастацкай лiтаратуры, i найбольш распаўсюджаныя спецыяльныя тэрмiны, гiстарызмы i неалагiзмы.

Беларускiя загаловачныя словы размешчаны ў слоўнiку ў алфавiтным парадку i надрукаваны тлустымi (чорнымi) лiтарамi. Яны даюцца ў пачатковай форме: назоўнiкi ў назоўным склоне адзiночнага лiку (за выключэннем слоў, якiя ўжываюцца толькi ў множным лiку), прыметнiкi ў назоўным склоне адзiночнага лiку мужчынскага роду, дзеясловы ў неазначальнай форме.

Загаловачныя словы-амонiмы памячаюцца арабскiмi лiчбамi зверху справа: гасцiнец1 i гасцiнец2.

Загаловачнае слова перакладаецца адпаведным у сэнсавых адносiнах словам, сiнанiмiчным радам або апiсальна:

апёк ожог

беспадстаўны необоснованный, безосновательный, беспочвенный

вiтка привязь в виде жгута из прутьев

У мнагазначных словах розныя значэннi слова адзначаюцца ў радку арабскiмi лiчбамi i аддзяляюцца адно ад другога кропкай з коскай:

бацькаўшчына 1) отечество, отчизна; 2) родина; 3) отцовское наследство

Калi назоўнiк у адным са сваiх значэнняў страчвае форму адзiночнага лiку, пасля парадкавай лiчбы гэтага значэння ставiцца паметка мн.:

вага 1) вес; 2) мн. весы

Часам, каб зрабiць больш лёгкiм разуменне, у дужках даецца тлумачэнне:

бiскуп епископ (католической церкви)

закалец закал (сырой слой в хлебе)

З гэтай жа мэтай выкарыстоўваюцца i стылiстычныя паметы накшталт абл., спец., перан. i iнш.:

адбiтак 1) отпечаток; отображение; 2) палiгр. уттиск; 3) перан. след

З устойлiвых выразаў у слоўнiк уключаны толькi тыя, якiя перакладаюцца на расейскую мову не даслоўна. Яны змяшчаюцца пры апорных словах i аддзяляюцца ад iх кропкай з коскай:

вялiкi большуй; внушительный; объёмистый; з вялiкай ласкi по милости; з вялiкага грому малы дождж гора родила мышь

Калi загаловачнае слова сустракаецца толькi ў пэўным выразе, пасля такога слова ставiцца двукроп'е, потым iдзе гэты выраз з перакладам:

дыхт: даць дыхту задать жару, намылить холку

Калi загаловачнае слова ўжыта ва ўстойлiвым выразе ў пачатковай форме, то замест яго пiшацца першая лiтара з кропкай:

абяцанка посул; а. цацанка, а дурню радасць обещанного три года ждут

Знак нацiску пастаўлены ва ўсiх словах, за выключэннем аднаскладовых i слоў з нацiскной лiтарай ё.

У аснову слоўнiка пакладзены матэрыялы акадэмiчных выданняў - "Слоўнiка беларускай мовы" (1987), "Беларуска-рускага слоўнiка" (1988-1989), "Русско-белорусского словаря" (1993). Выкарыстаны таксама "Слоўнiк iншамоўных слоў" А.Булыкi (1993), "Кароткi слоўнiк беларускай мовы" Г.Арашонкавай i В.Лемцюговай (1994), "Самабытнае слова" I.Шкраба (1994), "Тлумачальны слоўнiк беларускай лiтаратурнай мовы" (1996), i iншыя лексiкаграфiчныя працы, асабiстыя назiраннi складальнiка над мовай прэсы.

Спiс скарачэнняў

абл. - абласное слова

ав. - авiяцыя

анат. - анатомiя

архiт. - архiтэктура

астр. - астраномiя

бат. - батанiка

бiял. - бiялогiя

бухг. - бухгалтарскi тэрмiн

ваен. - ваенная справа

геад. - геадэзiя

геал. - геалогiя

геагр. - геаграфiя

гiст. - гiстарызм

гл. - глядзi

горн. - горная справа

жыв. - жывапiс

заал. - заалогiя

збор. - зборны назоўнiк

кнiжн. - кнiжнае слова

крав. - кравецкая справа

кул. - кулiнарыя

лiнгв. - лiнгвiстыка

лiт. - лiтаратуразнаўства

мар. - марская справа

мат. - матэматыка

мед. - медыцына

мiн. - мiнералогiя

мн. - множны лiк

палiгр. - палiграфiя

палiт. - палiтычны тэрмiн

паляўн. - паляўнiцтвазнаўства

паэт. - паэтыка

перан. - пераноснае значэнне

разм. - размоўнае слова

рыб. - рыбалоўства

рэл. - рэлiгiя

с.-г. - сельская гаспадарка

спарт. - спартыўны тэрмiн

спец. - спецыяльны тэрмiн

тэатр. - тэатральны тэрмiн

тэкст. - тэкстыльная справа

тэх. - тэхнiка

уст. - устарэлае слова

фальк. - фальклор

фарм. - фармакалогiя

фiз. - фiзiка

фiлас. - фiласофiя

фiн. - фiнансавая справа

хiм. - хiмiя

цясл. - цяслярская справа

чыг. - чыгуначны тэрмiн

шав. - шавецкая справа

шахм. - шахматны тэрмiн

эк. - эканомiка

эл. - электратэхнiка

юр. - юрыспрудэнцыя

Беларускi алфавiт

Аа

Бб

Вв

Гг

Дд

Ее

Ёё

Жж

Зз

Ii

Й

Кк

Лл

Мм

Нн

Оо

Пп

Рр

Сс

Тт

Уу

ў

Фф

Хх

Цц

Чч

Шш

ы

ь

Ээ

Юю

Яя

А

аазiс оазис

абабак подберёзовик

абабегаць обегать, оббегать; обрыскать

абабiць 1) обить, обшить; 2) сбить (ударяя, заставить отвалиться); 3) ссадить (локоть, колено); 4) обмолотить; 5) укатать (дорогу)

абавязак обязанность; долг

абавязацельства обязательство

абавязкова обязательно, непременно

абагачальнiк обогатитель

абагачальны обогатительный

абагачаць обогащать

абагравальны обогревательный; отопительный (сезон)

абагрэць обогреть; отопить (помещение)

абагулiць обобществить

абагульненне обобщение

абаджгаць 1) искусать, изжалить (о насекомых); 2) обжечь, острекать (о крапиве)

абадзьмуць обдуть

абадранец оборванец, оборвыш

абадраць 1) ободрать (кору, оболочку); 2) оцарапать; 3) очесать (очистить от коры)

абакрасцi обворовать, обокрасть

абалона 1) пойма; 2) заболонь, оболонь

абалонка 1) оболочка; 2) абл. стекло в окне

абамлець 1) упасть в обморок

абанкруцiцца обанкротиться

абапал с обеих сторон; по обеим сторонам

абаперцi опереть, прислонить; облокотить (руку)

абараназдольнасць обороноспособность

абаранак 1) баранка, бублик; зарабiць на абаранкi достаться на калачи (на орехи), абаранкам не завабiш калачом не заманишь; 2) разм.баранка (рулевое колесо)

абаранiць 1) оборонить; защитить; 2) отстоять (права)

абараць опахать

абарачальнасць оборачиваемость, обращаемость (капитала); обратимость

абарачэнне 1) оборот; 2) эк.обращение; грашовае а. денежное обращение

абарваць 1) сорвать; 2) оборвать; 3) перан. одёрнуть

абарона 1) оборона; защита; 2) покровительство

абаронца 1) защитник; 2) поборник (сторонник)

абарончы 1) оборонительный; 2) палiт.оборонческий

абарочвацца 1) опрокидываться; 2) оборачиваться, оглядываться; 3) эк.обращаться

абарочваць опрокидывать, переворачивать

абачлiвасць 1) осмотрительность, предосторожность; 2) сочувственность; 3) чуткость, заботливость

абаяльнасць обаятельность

аббэрсаць разм. опутать, небрежно обвязать

абвадняльны обводнительный

абважыць обвесить

абвалiць 1) обвалить, обрушить; 2) повалить, свалить

абвандраваць объйхать, обойти, путешествуя; исколесить

абвастрыць обострить; накалить (отношения)

абвергнуць опровергнуть

абвестка объявление, оповещение

абвесцi обвести; очертить, окаймить

абветраны обветревший

абвiнаваўца 1) юр. обвинитель; 2) изобличитель, обличитель

абвiнавацiць 1) обвинить; 2) изобличить, обличить; уличить

абвiнуць обернуть, обвернуть, завернуть

абвостранасць обострённость; накалённость

абвыкнуць привыкнуть, свыкнуться

абвянуць привянуть; поникнуть (о растениях)

абвяржэнне опровержение

абвясцiць 1) объявить; провозгласить; 2) предвозвестить; 3) огласить

абвяць 1) привянуть; поникнуть (о растениях); 2) перан.обмякнуть; сникнуть

абвяшчальнiк провозгласитель

абгабляваць обстрогать, обстругать

абгаварыць 1) обсудить; 2) оговорить, оклеветать

абгавор оговор; злословие

абгарнуць 1) обернуть, обвернуть; 2) осыпать, окучить (землёй)

абгiнаць огибать

абгледзець осмотреть

абгойсаць разм. обрыскать; выбегать

абгортка 1) обёртка, обвёртка; 2) бат. обвёртка

абгрунтаванасць обоснованность; основательность; состоятельность

абгрунтаваць обосновать

абдарыць одарить

абдзьмухаць обдуть

абдзяўбцi 1) обклевать; 2) обдолбить

абдурыць обмануть, одурачить, надуть, околпачить

абдымны охватывающий, охватный

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 48
Перейти на страницу:
На этой странице вы можете бесплатно скачать Беларуска-расейскi слоўнiк для школьнiкаў - Александр Булыка торрент бесплатно.
Комментарии
Открыть боковую панель
Комментарии
Сергій
Сергій 25.01.2024 - 17:17
"Убийство миссис Спэнлоу" от Агаты Кристи – это великолепный детектив, который завораживает с первой страницы и держит в напряжении до последнего момента. Кристи, как всегда, мастерски строит