Категории
Самые читаемые
RUSBOOK.SU » Детская литература » Прочая детская литература » Казкi (на белорусском языке) - Ганс Андерсен

Казкi (на белорусском языке) - Ганс Андерсен

Читать онлайн Казкi (на белорусском языке) - Ганс Андерсен

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 63
Перейти на страницу:

- А вось паслухай, - сказаў крумкач. - Толькi мне вельмi цяжка гаварыць па-вашаму. Калi б ты разумела па-крумкачынаму, я б паведаў табе пра ўсё значна лепш.

- Не, гэтаму мяне не вучылi, - сказала Герда. - Як шкада!

- Але нiчога, - сказаў крумкач. - Раскажу, як здолею, хоць i дрэнна.

I ён расказаў усё, што ведаў.

- У каралеўстве, дзе мы з табой знаходзiмся, ёсць прынцэса, такая разумнiца, што i перадаць нельга! Прачытала ўсе газеты на свеце i забыла ўсё, што ў iх прачытала, - вось якая разумнiца! Аднаго разу неяк сядзiць яна на троне - а радасцi ў гэтым не надта шмат, як людзi кажуць, - i напявае песеньку: "Чаму б мне не выйсцi замуж?" "А то i на самай справе!" - падумала яна, i ёй захацелася замуж. Ды мужам яна хацела выбраць такога чалавека, якi б умеў адказваць, калi з iм размаўляюць, а не такога, якi ўмеў бы толькi важнiчаць, - гэта ж так сумна! I вось барабанным боем склiкаюць усiх прыдворных дам, аб'яўляюць iм волю прынцэсы. Як яны ўсе ўзрадавалiся! "Вось гэта нам падабаецца! - кажуць. - Мы i самi нядаўна аб гэтым думалi!" Усё гэта шчырая праўда! - дадаў крумкач. - У мяне пры двары ёсць нявеста - ручная варона, ад яе якраз я i ведаю ўсё гэта.

На другi дзень усе газеты выйшлi з паласой з сэрцаў i з вензелямi прынцэсы. У газетах было абвешчана, што кожны малады чалавек прыемнага выгляду можа прыйсцi ў палац i паразмаўляць з прынцэсай; таго ж, хто будзе трымацца проста, як дома, i акажацца найбольш красамоўным, прынцэса выбера за мужа. Так, так! - паўтарыў крумкач. - Усё гэта такая ж праўда, як тое, што я сяджу тут перад табою. Народ валам павалiў у палац, пачалася цiсканiна i таўкатня, але ўсё без карысцi нi ў першы, нi на другi дзень. На вулiцы ўсе жанiхi размаўляюць выдатна, а варта iм пераступiць парог палаца, убачыць гвардыю ў срэбры ды лакеяў у золаце i ўвайсцi ў вялiзныя, залiтыя святлом залы - i бянтэжацца. Падыдуць да трона, дзе сядзiць прынцэса, ды i паўтараюць за ёю яе ж словы, а ёй зусiм не гэта было патрэбна. Ну, быццам на iх чары напускалi, апойвалi дурманам! А выйдуць за вароты - зноў вяртаецца да iх дар слова. Ад самых варот да дзвярэй цягнуўся доўгi-доўгi хвост жанiхоў. Я сам там быў i бачыў.

- Ну, а Кай жа, Кай? - спытала Герда. - Калi ж ён з'явiўся? I ён прыйшоў сватацца?

- Пачакай! Пачакай! Вось мы якраз дайшлi i да яго!На трэцi дзень з'явiўся невялiчкi чалавечак, не ў карэце, не вярхом, а проста пяшком, i напрасткi ў палац. Вочы ззяюць, як твае, валасы доўгiя, вось толькi апрануты бедна.

- Гэта Кай! - узрадавалася Герда. - Я знайшла яго! - I яна запляскала ў ладкi.

- За плячыма ў яго была торба, - працягваў крумкач.

- Не, гэта, пэўна, былi яго санкi! - сказала Герда. - Ён пайшоў з дому з санкамi.

- Магчыма i так! - сказаў крумкач. - Я не асаблiва прыглядваўся. Дык вось, мая нявеста расказвала, як увайшоў ён у вароты палаца i ўбачыў гвардыю ў срэбры, а па ўсёй лесвiцы лакеяў у золаце, то нiколькi не разгубiўся, толькi галавой кiўнуў i сказаў: "Сумненька, вiдаць, стаяць тут на лесвiцы, увайду ж я лепш у пакоi!" А ўсе залы залiты святлом. Тайныя саветнiкi i iх правасхадзiцельствы пахаджваюць без ботаў, залатыя талеркi са стравамi разносяць, - больш урачыста i немагчыма. Боты яго жахлiва рыпяць, а яму хоць бы што.

- Гэта, напэўна, Кай! - усклiкнула Герда. - Я ведаю, ён быў у новых ботах. Я сама чула, як яны рыпелi, калi ён прыходзiў да бабулi.

- Так, яны вельмi рыпелi, - працягваў крумкач. - Але ён смела падышоў да прынцэсы. Яна сядзела на жамчужыне памерам з кола калаўрота, а вакол стаялi прыдворныя дамы са сваiмi служанкамi i служанкамi служанак i кавалеры са слугамi i слугамi слуг, а ў тых зноў прыслужнiкi. Чым блiжэй хтосьцi стаяў да дзвярэй, тым вышэй задзiраў нос. На прыслужнiка слугi, якi прыслужваў слузе i стаяў каля самых дзвярэй, нельга было i зiрнуць без дрыжыкаў - такi ён быў важны!

- Ну i страхоцце ж! - сказала Герда. - А Кай усё ж такi ажанiўся з прынцэсай?

- Калi б я не быў крумкачом, я б сам ажанiўся з ёю, хоць я i заручаны. Ён завёў з прынцэсай размову i размаўляў не горш, чым я па-крумкачынаму, - так, прынамсi, сказала мне мая нарачоная. Трымаўся ён свабодна i мiла i заявiў, што прыйшоў не сватацца, а толькi паслухаць разумную прынцэсу. Ну i вось, яна яму спадабалася, ён ёй таксама.

- Так-так, гэта Кай! - сказала Герда. - Ён жа такi разумны! Ён ведаў усе чатыры дзеяннi арыфметыкi, ды яшчэ з дробамi! Ах, правядзi ж мяне ў палац!

- Лёгка сказаць, - адказаў крумкач, - цяжка зрабiць. Пачакай, я пагавару з маёй нявестай, яна што-небудзь прыдумае i параiць нам. Ты думаеш, што цябе вось так прама i пусцяць у палац? Не, не вельмi i пускаюць такiх дзяўчынак!

- Мяне пусцяць! - сказала Гёрда. - Калi Кай пачуе, што я тут, ён адразу ж прыбяжыць па мяне.

- Пачакай мяне тут каля агароджы, - сказаў крумкач, страсянуў галавой i паляцеў.

Вярнуўся ён ужо зусiм пад вечар i закаркаў:

- Кар! Кар! Мая нявеста шле табе тысячу паклонаў i вось гэту булачку. Яна ўкрала яе на кухнi - там iх многа, а ты, пэўна, галодная!.. Ну, у палац табе не трапiць: ты ж босая - гвардыя ў срэбры i лакеi ў золаце нiзашто не прапусцяць цябе. Але не плач, ты ўсё ж такi будзеш там. Нявеста мая ведае, як прайсцi ў спальню прынцэсы з чорнага ходу i дзе дастаць ключ.

I вось яны ўвайшлi ў сад, пайшлi па доўгiх алеях, дзе адно за адным падала асенняе лiсце, i калi агнi ў палацы патухлi, крумкач правёў дзяўчынку ў прачыненыя дзверы.

О, як бiлася сэрцайка Герды ад страху i нецярплiвасцi! Нiбы яна збiралася зрабiць штосьцi дрэннае, а яна ж толькi хацела даведацца, цi не тут яе Кай! Так, так, ён, пэўна, тут! Герда так выразна ўяўляла сабе яго разумныя вочы, доўгiя валасы, i як ён усмiхаўся ёй, калi яны, бывала, сядзелi побач пад кустамi ружаў. А як узрадуецца ён цяпер, калi ўбачыць яе, пачуе, на якi доўгi шлях рашылася яна дзеля яго, даведаецца, як бедавалi з-за яго ўсе сваякi! Ах, яна была проста сама не свая ад страху i радасцi!

Але вось яны на лесвiчнай пляцоўцы. На шафе гарэла лямпа, а на парозе сядзела ручная варона i азiралася на бакi. Герда прысела i пакланiлася, як вучыла яе бабуля.

- Мой жанiх расказваў мне пра вас столькi добрага, паненка! - сказала ручная варона. - I ваша жыццё таксама вельмi жаласлiвае! Цi не возьмiце вы лямпу, а я пайду наперадзе. Мы пакiруем напрасткi i тут нiкога не сустрэнем.

- А мне здаецца, за намi хтосьцi iдзе, - сказала Герда, i ў тую ж хвiлiну мiма яе з лёгкiм шумам пранеслiся нейкiя ценi: конi з трапяткiмi грывамi i тонкiмi нагамi, паляўнiчыя, дамы i кавалеры конна.

- Гэта сны! - сказала ручная варона. - Яны з'яўляюцца сюды, каб думкi высокiх асоб паляцелi на паляванне. Тым лепш для нас, зручней будзе разгледзець спячых.

Тут яны ўвайшлi ў першую залу, дзе сцены былi абабiты ружовым атласам, вытканым кветкамi. Мiма дзяўчынкi зноў пранеслiся сны, але так хутка, што яна не паспела разгледзець коннiкаў. Адна зала была прыгажэйшая за другую, так што было ад чаго збянтэжыцца. Нарэшце яны дайшлi да спальнi. Столь напамiнала верхавiну вялiзнай пальмы з каштоўным крыштальным лiсцем; з сярэдзiны столi спускалася тоўстае залатое сцябло, на якiм вiселi два ложкi ў выглядзе лiлей. Адзiн быў белы, у iм спала прынцэса, другi - чырвоны, i ў iм Герда спадзявалася знайсцi Кая. Дзяўчынка злёгку адхiнула адзiн з чырвоных пялёсткаў i ўбачыла цёмна-русую патылiцу. Гэта Кай! Яна гучна назвала яго па iменi i паднесла лямпу да самага яго твару. Сны з шумам адляцелi прэч; прынц прачнуўся i павярнуў галаву... Ах, гэта быў не Кай!

Прынц быў падобны на яго толькi з патылiцы, але быў такi ж малады i прыгожы. З белай лiлеi выглянула прынцэса i запытала, што здарылася. Герда заплакала i расказала ўсю сваю гiсторыю, упамянуўшы i пра тое, што зрабiлi для яе крумкач i варона.

- Ах ты небарака! - сказалi прынц i прынцэса, пахвалiлi крумкача i варону, аб'явiлi, што нiколькi не злуюцца на iх - толькi няхай яны не робяць гэтага ў далейшым, - i захацелi нават узнагародзiць iх. - Хочаце быць вольнымi птушкамi? - запытала прынцэса. - Цi жадаеце заняць пасаду прыдворных варон, на поўным забеспячэннi з кухонных рэшткаў?

Крумкач з варонай пакланiлiся i папрасiлi пасады пры двары. Яны падумалi пра старасць i сказалi:

- Добра ж мець надзейны кавалак хлеба на старасцi год!

Прынц падняўся i ўступiў свой ложак Гердзе - больш ён пакуль нiчога не мог для яе зрабiць. А яна склала ручкi i падумала:"Якiя добрыя ўсе людзi i жывёлы!" - заплюшчыла вочы i салодка заснула. Сны зноў прыляцелi ў спальню, але цяпер яны везлi на маленькiх саначках Кая, якi кiваў Гердзе галавою. На жаль, усё гэта было толькi сном i знiкла, калi дзяўчынка прачнулася.

На другi дзень яе апранулi з ног да галавы ў шоўк i аксамiт i дазволiлi заставацца ў палацы колькi яна пажадае.

Дзяўчынка магла жыць ды пажываць тут прыпяваючы, але прагасцявала ўсяго некалькi дзён i пачала прасiць, каб ёй далi павозку з канём i чаравiкi - яна зноў хацела адправiцца па белым свеце на пошукi свайго пабрацiма.

Ёй далi i чаравiкi, i муфту, i прыгожую сукенку, а калi яна развiталася з усiмi, да варот пад'ехала карэта з чыстага золата, з зiхоткiмi, як зоркi, гербамi прынца i прынцэсы; у фурмана, лакееў, фарэйтараў - далi ёй i фарэйтараў - красавалiся на галовах маленькiя залатыя кароны.

1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 63
Перейти на страницу:
На этой странице вы можете бесплатно скачать Казкi (на белорусском языке) - Ганс Андерсен торрент бесплатно.
Комментарии
Открыть боковую панель
Комментарии
Вася
Вася 24.11.2024 - 19:04
Прекрасное описание анального секса
Сергій
Сергій 25.01.2024 - 17:17
"Убийство миссис Спэнлоу" от Агаты Кристи – это великолепный детектив, который завораживает с первой страницы и держит в напряжении до последнего момента. Кристи, как всегда, мастерски строит