Категории
Самые читаемые
RUSBOOK.SU » Проза » Проза » Планета людзей (на белорусском языке) - Антуан Сент-Экзюпери

Планета людзей (на белорусском языке) - Антуан Сент-Экзюпери

Читать онлайн Планета людзей (на белорусском языке) - Антуан Сент-Экзюпери

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 27
Перейти на страницу:

Развiтаўшыся з Гiёмэ, я адчуў патрэбу пахадзiць у самоце, падыхаць золкiм паветрам зiмовага вечара. Я падняў каўнер палiто i павёў на прагулянку сваю маладую радасць. Я быў горды, што магу несцi ў сэрцы таямнiцу i штурхаць локцямi гэтых незнаёмцаў. Яны не ведалi мяне, гэтыя варвары, але менавiта мне цяжарам паштовых мяхоў давераць яны на золку свае клопаты, свае парываннi. Менавiта ў мае рукi перададуць яны свае спадзяваннi. Уткнуўшы нос у палiто, я з паблажлiвасцю заступнiка i ахоўнiка крочыў памiж iх, але яны нiчога не ведалi пра мой клопат.

Тым болей не звярталi яны ўвагi на сiгналы ночы, якiя лавiў я. Бо гэтая завiруха, якая, вiдаць, рыхтавалася i магла ўскладнiць мой першы палёт, цiкавiла саму маю плоць. Зоркi гаслi адна за адной, але якая справа была да iх гэтым мiнакам? Аднаму мне давяралася тайна. Напярэдаднi бою мне дакладвалi пра пазiцыi ворага...

Мiж тым гэтае данясенне, якое ўскладвала на мяне такую сур'ёзную адказнасць, я прымаў каля асветленых вiтрын, дзе ззялi навагоднiя падарункi. Здавалася, там, сярод ночы, былi выстаўлены напаказ усе скарбы зямлi, i я п'янеў ад таго, што выракаюся iх. Мне, ваяру, пагражала небяспека: навошта здаўся мне гэты зiхоткi крышталь, прызначаны для вячэрнiх баляванняў, гэтыя люстры, гэтыя кнiгi? Я ўжо купаўся ў завоблачных вышынях, я, паштовы лётчык, ужо ўпiваўся зубамi ў гаркавую мякаць начных палётаў.

Было тры гадзiны ночы, калi мяне пабудзiлi. Я адным штуршком расчынiў аканiцы, убачыў, што над горадам iшоў дождж, i заклапочана апрануўся.

Праз паўгадзiны я ўжо сядзеў на сваiм маленькiм чамаданчыку на ходнiках, блiскучых ад дажджу, i чакаў омнiбус. Колькi таварышаў да мяне ў дзень пасвячэння са шчымлiвасцю ў сэрцы перажылi такое ж чаканне! Нарэшце на рагу вулiцы з грукатам жалеззя вынырнула мая дапатопная калымага, i цяпер i я, як таварышы, меў права ўцiснуцца на лаўцы памiж паўсонным работнiкам таможнi i нейкiм службоўцам. Омнiбус патыхаў цвiллю, прапыленай адмiнiстрацыйнай установай, старой канторкай, дзе прамiнае чалавечае жыццё. Праз кожныя пяцьсот метраў ён спыняўся, каб падабраць яшчэ аднаго пiсара, яшчэ аднаго таможнiка цi iнспектара. Тыя, што ўжо зноў паспелi задрамаць, няўцямным мармытаннем адказвалi на прывiтанне чарговага пасажыра, якi ўладкоўваўся як мог i адразу ж сам упадаў у дрымоту, Усё гэта мела выгляд нейкай сумнай перавозкi на няроўных брукаванках Тулузы; i паштовы лётчык напачатку нiчым не вылучакаў омнiбус. Колькi таварышаў да мяне ў дзень паплывалi вулiчныя лiхтары, але наблiжаўся аэрадром, i грымоткi аўтобусiк ператвараўся ў шэры кокан, адкуль чалавек выходзiў адменены.

Кожны з маiх таварышаў адчуў аднойчы сходным ранкам, як у iм, уразлiвым падначаленым, яшчэ залежным ад настрою iнспектара, нараджаецца чалавек, адказны за гiшпанскую i афрыканскую пошту, нараджаецца той, хто трыма гадзiнамi пазней, жагнаны блiскавiцамi, твар у твар сутыкнецца з драконам Аспiталета... хто, адолеўшы яго, яшчэ праз чатыры гадзiны, па сваёй волi, маючы ўсе правы i магчымасцi, прыме рашэнне вяртацца назад альбо цераз мора, альбо пайсцi напрасткi на штурм горных масiваў Алькоя, хто будзе весцi перагаворы i з бурай, i з гарой, i з акiянам.

Кожны таварыш гэтаксама, як я, змяшаўшыся з безыменным натоўпам пад пахмурым зiмнiм тулузскiм небам, адчуў у такi ранак, як расце ў iм валадар, якi праз пяць гадзiн, пакiнуўшы далёка за сабою дажджы i завiрухi поўначы, выракшыся зiмы, памяншаючы абароты вiнтоў, пачне сваё прызямленне ў асляпляльную сонечнасць лета Алiкантэ.

Таго старога омнiбуса даўно няма, але ягоная суровасць, ягоная няўтульнасць дагэтуль жывуць у маёй памяцi. Ён выдатна сiмвалiзаваў адпаведную падрыхтоўку да суровых радасцей нашага рамяства. Усё тут набывала ўражлiвую стрыманасць. Помню, як тры гады таму, я, хоць не было вымаўлена i дзесятка слоў, даведаўся тут пра гiбель лётчыка Лекрывэна, аднаго з сотнi таварышаў па авiялiнii, якiя ўдзень цi туманнай ноччу ўзялi свой водпуск навекi.

Таксама было тры гадзiны ранку, панавала гэткая ж цiшыня, калi мы пачулi, як дырэктар, нябачны ў змроку, падаў голас iнспектару:

- Лекрывэн не прызямлiўся ўначы ў Касабланцы.

- А! - адгукнуўся iнспектар. - А?

Нечакана выхаплены з плынi дрымоты, ён устрапянуўся, каб канчаткова ачнуцца, каб паказаць сваю зацiкаўленасць, i дадаў:

- А! Праўда? Не ўдалося прайсцi? Ён вярнуўся назад?

На што ў глыбiнi омнiбуса толькi адказалi: "Не". Мы чакалi працягу, але болей не было прамоўлена нi слова. Адна за адной падалi секунды, i з цягам рабiлася ўсё вiдавочней, што да гэтага "не" не дадасца нiводнае слова, што гэтае "не" беззваротнае, што Лекрывэн не проста не прызямлiўся ў Касабланцы, а што ён ужо нiколi i нiдзе не прызямлiцца.

Вось гэтак i я тым ранкам, на зары майго першага паштовага палёту, у сваю чаргу падвяргаўся свяшчэнным рытуалам майго рамяства, i, гледзячы праз акно на блiскучы асфальт, дзе люстравалiся вулiчныя лiхтары, я адчуваў, як упэўненасць пакiдае мяне. Было вiдаць, як ад ветру на лужынах трапяталi буйныя пальмавыя лiсты. I я думаў: "Як на мой першы палёт... сапраўды, не дужа мне шанцуе..." Я ўзняў вочы на iнспектара: "Кепскае надвор'е, праўда?" Iнспектар кiнуў за акно стомлены позiрк. "Гэта яшчэ нiчога не азначае", - памаўчаўшы, буркнуў ён. I я стаў прыгадваць, па якiх прыкметах распазнаецца кепскае надвор'е. Напярэдаднi вечарам Гiёмэ адной усмешкай сцёр усе нядобрыя веставаннi, якiмi прыгняталi нас "старыя", а цяпер у маёй памяцi зноў усплыло: "Шкада мне таго, хто не вызубрыў трасу да апошняга каменьчыка i трапляе ў буран... Шкада мне яго!.." Iм трэба было падтрымлiваць свой аўтарытэт, i яны пахiтвалi галовамi, разглядваючы нас з нейкiм бянтэжлiвым спачуванвем, быццам яны аплаквалi нашу прастачую наiўнасць.

I сапраўды, колькiм ужо з нас гэты омнiбус паслужыў апошнiм прытулкам? Шасцiдзесяцi? Васьмiдзесяцi? Каго аднойчы дажджлiвым ранкам маўклiвы шафёр адвёз назаўжды. Я агледзеўся: наўкол у змроку свяцiлiся iскрыстыя кроплi, цыгарэты яшчэ больш падкрэслiвалi глыбокую засяроджанасць. Мiзэрную засяроджанасць старэючых службоўцаў. Колькiм з нас гэтыя спадарожнiкi паслужылi пахавальным картэжам?

Да мяне даляталi цiхiя, упаўголасу, размовы. Гаворкi пра хваробы, грошы, сумныя хатнiя турботы. За ўсiм гэтым паўставалi сцены змрочнай турмы, у якой былi замкнёны гэтыя людзi. I раптам я ўбачыў воблiк лёсу.

Стары службовец, мой сённяшнi сусед у омнiбусе, нiхто i нiколi ўжо не змусiць цябе вырвацца з твайго палону, i ты зусiм не вiнаваты ў гэтым. Ты змураваў свой спакой у чатырох сценах, як гэта робяць мурашкi, якiя замуроўваюць усе выхады да святла. Ты як у кокане - у сваёй мяшчанскай бяспецы, у сваiх дрымучых прывычках, у душных рытмах свайго правiнцыяльнага iснавання, ты ўзвёў гэтую вартую жалю крапасную сцяну i схаваўся за ёю ад ветру, марскога прыбою i зор. У цябе няма нiякага жадання турбаваць сябе вечнымi праблемамi, табе i так шмат сiл каштавала забыць пра сваё званне чалавека. Не, ты не жыхар вандроўнай планеты, ты нiколi не ставiш перад сабой пытанняў, на якiя не можаш знайсцi адказу: ты проста дробненысi тулузскi мешчанiн. Нiхто не прымусiў цябе азiрнуцца навокал, калi яшчэ можна было зрабiць гэта. Цяпер глiна, у якую ты ператварыўся, высахла i ўкамянела, i цяпер ужо нiхто не зможа абудзiць у табе заснулага музыку, паэта цi астранома, якi, магчыма, некалi жыў у табе.

I я ўжо не наракаю на слотны вецер. Чары майго рамяства разнасцежваюць перада мною свет, дзе гадзiны праз дзве я твар у твар сутыкнуся з чорнымi драконамi i вяршынямi ў кароне сiнiх блiскавiц, дзе з надыходам ночы я вольны буду чытаць свой шлях па зорах.

Гэтак адбывалася наша баявое хрышчэнне, i мы адпраўлялiся ў дарогу. Гэтыя падарожжы часцей за ўсё заканчвалiся без прыгод. Мы спакойна, як прафесiянальныя плыўцы, ныралi ў глыбiнi нашых уладанняў. Сёння яны добра асвоены. Лётчык, механiк i радыст ужо не адпраўляюцца наўздагады, самалёт для iх - лабараторыя. Яны падначальваюцца гульнi стрэлак прыбораў, а не зменам краявiду. На даляглядзе ў змроку ўзнiклi горы, але цяпер яны перасталi ўжо быць гарамi. Цяпер гэта нябачныя сiлы, наблiжэнне якiх трэба вылiчыць. Радыст пры святле лямпачкi засяроджана занатоўвае лiчбы, механiк робiць значкi на карце, i лётчык выпраўляе курс, калi горы аднесла ўбок, калi вяршынi, якiя меркавалася абысцi злева, раптам моўчкi, у таемнасцi баявых прыгатаванняў развярнулiся проста перад iм.

А на зямлi дзяжурныя радысты, прыслухоўваючыся да голасу таварыша, усе разам засяроджана запiсваюць у свае журналы: "Нуль гадзiн сорак хвiлiн. Курс 230. На борце ўсё ў парадку".

Гэтак праводзiць палёт экiпаж сёння. Ён зусiм не адчувае, што ён у руху. Ён, як у адкрытым моры ўначы, вельмi далёкi ад люб-якога арыенцiра. Але маторы напаўняюць асветленую кабiну трымценнем, i яно зыначвае яе сутнасць. I прамiнае час. I за гэтымi цыферблатамi, радыёлямпамi, стрэлкамi творыцца нейкая невiдочная алхiмiя. Секунда па секундзе гэтыя патаемныя рухi, гэтыя прыглушаныя словы, гэтая пiльнасць рыхтуюць цуд. I наступае час, калi лётчык можа ўпэўнена прыпасцi да ветравога шкла. Вось яно, золата, якое ўзнiкла з нiчога: зiхацiць у кастрах пасадачнай пляцоўкi.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 27
Перейти на страницу:
На этой странице вы можете бесплатно скачать Планета людзей (на белорусском языке) - Антуан Сент-Экзюпери торрент бесплатно.
Комментарии
Открыть боковую панель
Комментарии
Вася
Вася 24.11.2024 - 19:04
Прекрасное описание анального секса
Сергій
Сергій 25.01.2024 - 17:17
"Убийство миссис Спэнлоу" от Агаты Кристи – это великолепный детектив, который завораживает с первой страницы и держит в напряжении до последнего момента. Кристи, как всегда, мастерски строит