Категории
Самые читаемые
RUSBOOK.SU » Разная литература » Прочее » На ўсякім свеце - Уладзімір Някляеў

На ўсякім свеце - Уладзімір Някляеў

Читать онлайн На ўсякім свеце - Уладзімір Някляеў

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 12
Перейти на страницу:

- Там вечна жывуць?

- Як табе сказаць... Колькі каму ні жыць - мы ўсе паміраем заўтра.

- Гэта тут. А там?

- Так паўсюль, - сціснула ягоную руку маці. Моцна сціснула. - Але ты не бойся. Бо гэта не тое, чаго ты баішся.

- А чаго мне баяцца?

Яна адпусціла ягоную руку, па валасах пагладзіла:

- Нічога. Не бойся нічога.

- Апроч сябе самога, - не надта ласкава паглядзеў на яго бацька, які, вядома, пакрыўдзіўся, што Стась у Багушах з ім не пагаварыў. - Кажы ўжо, што табе? Калі спытаць хочаш, жывы ты ці мёртвы, дык мёртвых няма.

- Я ведаю... - пракаўтнуў праз сціснутае горла Стась, раптам адчуўшы, што не ведае, што сказаць...

Колькі разоў па смерці бацькоў ён вінаваціўся, дакараў сябе, што рэдка быў з імі, мала размаўляў, бо ўсё часу не ставала, і калі б вярнуць той час, хоць дзень, хоць хвіліну, якія б ён знайшоў словы, каб сказаць, як ён іх любіць, якія яны дарагія, як ён удзячны ім - і вось, калі ласка... Толькі сціснутае горла. Раней ён думаў, што, можа быць, на гэтым свеце нам сказаць адно адному няма чаго, бо перад намі, перад кожным - таямніца, невядомасць, наша вечная адсутнасць, пра якую мы й не можам нічога сказаць, якая паглынае ўсе размовы, як паглынае ўсё, што да яе набліжаецца ў космасе, чорная дзірка. А цяпер што выходзіць? Цяпер выходзіць, што не праз смерць, бо яе няма, мы адзін перад адным нямыя. Тады праз што?..

- Ёсць не жыццё і не смерць, - пацалавала яго маці. - Мы пакуль не ведаем, што гэта, толькі ведаем, што ёсць.

Жывыя не ведаюць, што пасля жыцця. Нябожчыкі не ведаюць, што пасля смерці. Хто-небудзь хоць што-небудзь хоць на гэтым, хоць на тым свеце ведае?

- Бог, - ціха сказаў дзед.

Ён быў бязгрэшным, дзед Ясь. Амаль святым. І Бог для яго быў адказам на ўсе пытанні.

- А ты з ім убачышся? - падышоў Стась да дзеда, які стомлена, нахадзіўшыся за дзень, сеў на лаву за дашчаны стол, пастаўлены Стасем з братамі тады ж, калі пасадзілі дубкі. - Мацей ліст яму напісаў.

Дзед узяў ліст і пацягнуў Стася за крысо пінжака: “Пасядзі са мной...”

Стась сеў, упёршыся нагамі ў жэрдку пад сталом, дзед абняў яго - і так Стасю стала ўтульна, хораша, як у дзяцінстве, калі яны сядалі вечарамі тут жа, на пагорку ў канцы поля, глядзелі, як над Каранямі цямнее, як усплывае над Кутняй вежай Каранёўскага замка малады месяц, і дзед распавядаў неверагодныя гісторыі, казкі пра замак і пра тых, хто ў ім жыў, легенды пра князёў і князёўнаў, волатаў і ваяроў... Можа быць, маленькі Стась заснуў і дасюль спіць, і нічога, што зараз адбываецца, напраўдзе няма, проста яму сніцца адна з тых казак, легендаў...

Найчасцей яму снілася легенда пра Маргера, якую дзед распавёў, калі Стась спытаў яго: “Дзед, а чаму нашы суседзі Былінскія і Стапулі, а мы - Магеры?..” Дзед павёў яго ў замак, яны селі на камяні каля Кутняй вежы, і Стась пачуў легенду пра старадаўнія часы, калі дзяржавай цяперашніх беларусаў было Вялікае Княства Літоўскае, на якое раз за разам нападалі з усходу то татары з маскавітамі, то з захаду крыжакі. У адзін з такіх нападаў Маргер, малодшы брат князя Гедыміна, бараніў замак у Піленах. Крыжакоў было дзесяць на аднаго, яны прабілі замкавыя сцены. Ніхто з ваяроў Маргера не здаўся ворагам, усе біліся насмерць. Калі Маргер застаўся адзін, ён, каб не дацца ў палон, забіў спачатку сваю прыгажуню жонку, Палуту, а пасля сябе. Але засталіся жывымі, перапраўленыя з Піленаў у Каранёўскі замак, два іх сыны, якія, стаўшы Магерамі, прадоўжылі род...

- А чаму яны сталі Магерамі? - пытаў маленькі Стась дзеда, які адказваў: “Каб іх крыжакі не знайшлі і не забілі, як Ірад дзяцей забіў”, - і Стасю такога адказу было дастаткова, хоць ён не ведаў тады, ні хто такі Ірад, ні чаму ён забіваў дзяцей.

- Ды слухай ты іх, абы ім казаць! - адмахваўся бацька, продкі якога, рассыпаныя па волжскіх стэпах, былі невядома кім, і ён ніводнага разу нават мезенцам не зварухнуў, каб што-небудзь пра іх дазнацца. - Княжычы яны! Блакітная кроў! Ды быў нейкі мужык, які магеркі шыў - і стаў Магерам. Як каваль Кавалём. Вось і ўвесь радавод. І не задурвай ты сабе гэтым галаву, а то мазгі скрэнціш.

Так, былі ў Каранях Магеры, якія шылі магеркі. Круглыя, лямцавыя шапкі, падобныя да капелюшоў без палёў. Але ў іх сям’і ніхто магеркі не шыў. І Стась думаў, што бацька сам хацеў быць пачынальнікам новага каранёўскага роду, таму і чуць не хацеў нічога пра Маргера.

Стась мацней прытуліўся да дзеда, які дасюль пах саламяным пылам, што курыўся ў пуні, калі яны наразалі сечку. Паглядзеўшы на іх, прыселі ўсе - хто да стала, хто пад грушай, хто пад дубкамі. На небе ўжо высыпалі зоркі: злева, над Былінскімі, нахіліўся Вялікі Воз, справа, над Стапулямі, зіхцелі Касцы. Пад велічным небам паміж белымі, фасфарычнымі ў зоркавым святле царквой і касцёлам дыміліся комінамі, мігцелі агеньчыкамі ў вокнах Карані...

Пасядзелі моўчкі, гледзячы на тое, што было іх жыццём.

- До, - уздыхнуў дзед. - Пабылі. - І ўжо ўсе падымацца пачалі, калі дзядзька Лявон спытаў:

- А пра што Мацей піша? Што просіць у Бога?..

Прызнацца, што чужы ліст чытаў, было няёмка, і Стась хацеў зманіць, нібы не ведае, што там напісана, але зманіць не паспеў, бо дзед сказаў:

- Нічога не просіць. У грахах каецца. З Багушоўскага лесу дзве сасны ўкраў на бёрны.

- Дык з нашага боку ўкраў, - тут жа ўставіў дзядзька Пятрусь. - З каранёўскага. Каб са свайго, дык...

- Дык, дык! Што ты раздыкаўся, як індык?.. - абрэзаў жарты дзед. - Ён чаму ўкраў? Бо хата ў яго згарэла. І ён раскідаў свіран, каб хату скласці. Свіран малы быў, бёрнаў не хапіла. Папрасіў у калгасе. А калгас даў? Не даў. Калгас сказаў: купі. А за што купіць? За што яму купіць было, калі ён працаваў у калгасе, які яму не плаціў. Нічога, ні капейчыны. Толькі працадні маляваў. Во на такой, - паклаў дзед Мацееў трохкутнік перад бацькам, - паперы ў клетачку. Ты думаеш, Пракоп, ён дарма на такой паперы пісьмо Богу напісаў?..

Стасеў бацька, які ў той час, калі Мацеева хата згарэла, у Каранях старшынём сельсавета быў, паглядзеў спачатку на дзеда, потым на ўсіх: ну, вы бачыце, што стары вырабляе?

- Ты чаго мне гэта падсоўваеш? - адкінуў ён пісьмо Мацея. - Мацей не ў Каранёўскім калгасе працаваў.

Дзед узяў ліст, паклаў перад сабой.

- Я працаваў у Каранёўскім. Гарбеў. З відна да цямна. Мне плацілі? Петрусю?.. Лявону?..

Бацька на гэта нічога не сказаў, бо сказаць не было чаго, а дзядзька Лявон яго абараніў:

- Дзякуй Богу, што яму, як старшыні, хоць нешта плацілі. Каб не, дык мы й не выжылі б.

Стасевага бацьку прыслалі пасля вайны ў Карані, каб сабраць каранёўцаў у калгас. А калгас, аказалася, гэта аддай сваё, а табе ўзамен - нічога. І стала ў вёсцы галадней, чым у вайну. Праз тое па бацьку й стралялі ў Багушоўскім лесе. І яшчэ, мусібыць, праз тое, што рускі. Але стралялі да таго, як ён са

Стасевай маці пабраўся. Калі пабраўся, калі сын нарадзіўся, якога бацька запісаў не рускім, а беларусам, не стралялі. Сваім не назвалі, але й чужым не лічылі. Ён не выслужваўся, не лютаваў: больш, чым ад яго патрабавалі, не патрабаваў. Нават бараніў, выкруціцца дапамагаў, калі ўсялякія інспектары, падаткоўцы надта ціснулі. І ўрэшце каранёўцы прызналі яго справядлівым. А калі ты справядлівы - гэта больш, чым калі ты хоць беларус, хоць рускі, хоць паляк, хоць немец... Хоць жывы, хоць нябожчык.

- Яшчэ адзін грэх, - нахіліўся над Мацеевым лістом дзед. - Не вярнуў Казіміру Страху тры рублі. Яно як было? Мацей адклаў тры рублі, каб вярнуць, а Вяргіня іх у яго выцягнула. Дзе ўзяць? Зарабіць ён мог толькі на мёдзе. І пакуль выгнаў, на кірмаш завёз і прадаў той мёд, Казіміра не стала. Дык чый гэта грэх?

- Казіміраў, - рагатнуў дзядзька Пятрусь. - Бо памёр.

Дзед Ясь, не вытрываўшы, даў яму шчаўбана:

- Парагачы! А то ты жывы.

- Як усе... - пакрыўджана ўстаў з-за стала дзядзька Пятрусь. - Пара мне. Чым мог памог - і за парог. Пакуль да Смаргоняў дайду...

Дзед спыніў яго:

- Паспееш!.. Трэці грэх і апошні... Пажадаў Мацей, каб Вяргіні, старой жонкі ягонай не стала. Каб з маладой, з Палутай жыць... Хацеў аслабіць цвікі на верхняй папярэчыне драбіны. Не аслабіў, але хацеў... Пажадаў смерці... І Вяргіня зрынулася і забілася.

Над сталом, над грушай, над Вялікім Возам з боку поля Былінскіх навісла маўчанне.

“Вось пра што яны маўчаць? - думаў Стась. - Яны ж не вар’яты, як Палута, каб не разумець, што пажадаць нечага - не тое самае, што гэта зрабіць. Калі тое самае, дык для чаго Богу рай? Даглядаць там сад, змея карміць. Мог з’эканоміць, абысціся пеклам. Бо няма ў свеце чалавека, які не пажадаў бы чагосьці такога, што грэх. І праведны не той, хто, як дзіця, пра грэх не ведае, ці не здольны саграшыць. Еўнух хіба праведнік?.. Праведны той, хто мог саграшыць, хто зведаў спакусу, але не паддаўся ёй, пераступіў цераз яе... ”

- Што пастанаўляем? - парушыў маўчанне дзед. - Грэх? Не грэх? Ці на разгляд Бога?

Дзядзька Лявон на лаве пакруціўся, як нешта яму муліла.

- Лепш на разгляд. Бо калі грэх, дык Палута крык усчыне. Не грэх, дык Вяргіня. Мне і так, і гэтак як сакратару нявыкрутка.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 12
Перейти на страницу:
На этой странице вы можете бесплатно скачать На ўсякім свеце - Уладзімір Някляеў торрент бесплатно.
Комментарии
Открыть боковую панель
Комментарии
Сергій
Сергій 25.01.2024 - 17:17
"Убийство миссис Спэнлоу" от Агаты Кристи – это великолепный детектив, который завораживает с первой страницы и держит в напряжении до последнего момента. Кристи, как всегда, мастерски строит